Анжаліка Мельнікава
Праектны менеджэр, дарадца па стратэгічных пытаннях Народнага Антыкрызіснага Упраўлення. Сузаснавальніца і кіраўніца фонду Belarus Liberty
Нарадзілася ў горадзе Нясвіжы, скончыла беларускую гімназію і ўсё жыццё правяла ў Беларусі. Амаль адразу пасля заканчэння Мінскага лінгвістычнага універсітэту ў 2011 змагла прайсці шматэтапны конкурс у міжнародную карпарацыю, і за сем гадоў прайшла шлях ад спецыяліста да намесніка генеральнага дырэктара Coca-Cola HBC Belarus.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт у Мінску, эканаміст. Пабачыла шмат краін свету і атрымала ўнікальны досвед ад лепшых спецыялістаў і «акул» бізнэсу ў свеце, дзякуючы сваёй арганізацыі. Ганаруся рэалізаванымі праектамі ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці — будаўніцтвам street workout пляцовак па ўсёй краіне, адкрыццём бізнес-школы, а таксама маштабным шматгадовым экалагічным праектам у Ельні, Віцебская вобласць.
Прайшла курс школы IPM — General Management Program. У 2020 годзе не змагла бяздушна глядзець на гвалт, і стала актывісткай і адной з лідараў пратэстнага руху ў родным горадзе.
Пасля двух «судоў» у верасні 2020 пакінула Беларусь з-за палітычнага пераследу. Пераехала ў Кіеў, а затым у Беласток, дзе працавала над праектамі дапамогі ўцекачам з фондам Belarus-2020.
Амаль два з паловай гады працую ў камандзе Паўла Латушкі як праектны менеджэр і дарадца па стратэгічных пытаннях.
Жыву з сям'ёй у Варшаве, я мама дваіх дзяцей.