Усе дэлегат_кі

Артур Фінькевіч

Адукацыя:

  • Еўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт (Літва), Паліталогія і Еўрапейскія даследванні
  • Collegium Civitas (Польшча), Сацыялогія
  • Варшаўскі Ўніверсітэт (Польшча), Studia podyplomowe: даследчая праца на тэму “Паляпшэнне якасці жыцця ў гарадах праз працэсы ўтылізацыі адкідаў, рэвіталізацыі тэрыторый і ачысткі вадаёмаў: досвед краін ЕС”.

Удзел у дэмакратычным руху:

  • Жнівень 2001 г.- верасень 2008 г. – удзельнік і намеснік старшыні арганізацыі “Малады Фронт”.
  • 2002 г. – адзін з каардынатараў кампаніі “Беларусь у Еўропу”.
  • 2003-2005 гг. - старшыня аргкамітэта Беларускага прафсаюза студэнтаў, навучэнцаў і аспірантаў.
  • 2004 г. – каардынатар штабу перадвыбарчага блоку “Маладая Беларусь”.
  • Студзень 2006 г. - люты 2008 г. – палітвязень.
  • Верасень 2008 г. – заснавальнік і кіраўнік арганізацыі “Маладая Беларусь”.
  • 2010-2016 гг. – удзельнік і каардынатар па г. Мінску кампаній па незалежным назіранні за выбарамі “За справядлівыя выбары”.
  • 2014-2020 гг. – праца з лакальнымі супольнасцямі ў сферы вырашэнні сацыяльных праблем, арганізацыя адукацыйных мерапрыемстваў і правядзенне інтэграцыйных сустрэч, накіраваных на будаванне гарызантальных сувязяў паміж мясцовымі жыхарамі.
  • Быў арганізатарам маштабнай кампаніі па вырашэнні буйной экалагічнай праблемы — закрыццю палігона адкідаў Прудзішча, пад Мінскам. Было сабрана больш за 3000 подпісаў. Летам 2019 года палігон быў зачынены. За працу была атрымана падзяка ад Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
  • 2020 год. Са жніўня па лістапад арганізаваў дапамогу больш за 500 людзям, якія пацярпелі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пры супрацы з польскімі партнёрамі больш за 100 чалавек атрымалі медычную дапамогу ў Польшчы. У лістападзе 2020 года быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за пагрозы крымінальнага пераследу за дапамогу пацярпелым беларускам і беларусам.
  • З 2023 года сябра Каардынацыйнай Рады.
  • Прызнаны вязнем сумлення «Amnesty International».
  • У 2004 годзе быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй «Хартыі-97» у галіне абароны правоў чалавека.