Максім Дзенісевіч
Нарадзіўся 7 сьнежня 1995 года ў Нясьвіжы. Вучыўся ў базавай школе Юшавічаў, затым працягнуў адукацыю ў гімназіі у Нясьвіжы на філялягічным кірунку, дзе вывучаў беларускую і нямецкую мовы. Пасля школы атрымаў адукацыю на факультэце Ўнутраных войск у Вышэйшай акадэміі рамесьнікаў Беларусі (ВАРБ), якую скончыў у 2017 годзе.
З дзяцінства Максім цікавіўся адзінаборствамі, стаў шматразовым чэмпіёнам Менскай вобласьці і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў. Выступаў на вайсковых турнірах і чэмпіянатах па рукапашнаму бою.
Пачынаючы службу ў 2 спецыяльнай брыгадзе, Максім скончыў сваю кар'еру на пасадзе каменданта штаба. У 2020 годзе ён удзельнічаў у падаўленні масавых мерапрыемстваў у Менску, але 11 жніўня 2020 года дзейнічаў асобна і быў камандзірам «группы изъятия», калі па яго загадзе ўсе затрыманыя былі адпушчаныя. Пра гэта ведалі толькі яго падначаленыя, некаторыя зь іх былі затрыманыя.
На канцы 2020 года Максім выехаў у Польшчу, дзе ўступіў у клюб ММА «Pepe», але з-за траўмы ня змог выступіць на прафэсыйным узроўні. У 2021 годзе далучыўся да BYPOL як галоўны інструктар, дзе падрыхтаваў сотні людзей.
У 2023 годзе Максім сфармаваў і падрыхтаваў атрад «АТАМ», напраўлены ва Ўкраіну для атрыманьня баявога досьведу.