Маргарыта Ворыхава
Нарадзілася ў Полацку. 22 гады. Маю дынамічную кар'еру ў абароне правоў моладзі, дэмакратычных ініцыятывах, а таксама ІТ. На працягу апошніх 6 год актыўна адстойваю правы чалавека, свабоду выказвання меркаванняў і прасоўванне дэмакратычнага кіравання ў Беларусі праз негвалтоўны супраціў і адвакатаванне на міжнародным узроўні. У Савеце Еўропы ў Страсбургу, я з'яўляюся супрэзідэнткай Кансультатыўнага савета па справах моладзі, прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасці і ўдзел моладзі ў Еўропе. Мая праца таксама звязана з супрацоўніцтвам з еўрапейскімі адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі, каб забяспечыць выжыванне беларускай культуры і выхаванне пачуцця нацыянальнага гонару ў моладзі. Акрамя таго, я з'яўляюся эксперткай ў Кантактнай Групе па Беларусі пры Радзе Еўропы, дзе прасоўваю дэмакратыю і правы чалавека. Таксама кансультую па пытаннях моладзевай палітыкі і ўдзелу студэнтаў_к у Офісе презідэнткі-элект Беларусі Святланы Ціханоўскай, надаючы асаблівую ўвагу стратэгіям, якія пашыраюць магчымасці беларускай моладзі ў дэмакратычных працэсах. З'яўляюся прэзыдэнткай Беларускай нацыянальнай моладзевай рады "РАДА", выступаю за правы і палітычны ўдзел маладых беларусаў. Маю досвед працы ў ІТ у якасці бізнес-менеджэркі, дзе ўдасканаліла працэсы вядзення праектаў і ўзаемадзеяння з кліентамі для стартап каманд з Еўропы, Аўстраліі і ЗША.