Усе дэлегат_кі

Сяргей Бяспалаў

Блогер, журналіст, актывіст і ўдзельнік масавых пратэстаў, кіраўнік грамадзянскага штабу Паспалітага Рушэння. У 2011 годзе быў адным з каардынатараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У 2012 годзе быў адміністратарам суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». З 2013 па 2021 працаваў журналістам на беларускую службу «Радыё Свабода». Стваральнік такіх праектаў як «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі». З пачатку маўнамаштабнай вайны ва Украіне далучыўся тады яшчэ да роты беларусаў, якая пазней стала Палком Каліноўскім дзе працаваў выключна ў медыя аддзеле(стварыў медыя-службу Палка). У жніўні 2022 пакінуў Полк Каліноўскага.