Уладзіслаў Антаненка
Моладзевы і грамадзскі актывіст, менеджэр ініцыятывы “Вольныя”. Пачаў свой шлях як актывіст у 2020 годзе, падтрымліваючы масавыя пратэсты ў Беларусі. Пасля эміграцыі ў Польшчу я, разам с калегамі і калежанкамі заснаваў аб'яднанне беларускіх студэнтаў ва Уроцлаве “Студэнцкая Прысутнасць” для захавання культурнай ідэнтычнасці і падтрымкі сувязей паміж студэнтамі, там займаў пасаду Старшыні Рады. На дадзены момант працую ў ініцыятыве “Вольныя”, дзе мы дапамагаем вызваленым палітвязням.

Што планую?
На наступную кадэнцыю я планую засяродзіцца на стварэнні механізмаў, якія дазволяць моладзі актыўна ўдзельнічаць у палітычным працэсе і мець рэальны ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца на ўзроўні Каардынацыйнай Рады. Мы маем забяспечыць, каб голас маладых людзей быў не толькі пачуты, але і улічаны. Таксама я хачу спрыяць павелічэнню колькасці маладых людзей у палітыцы, каб дэмакратычная супольнасць Беларусі стала больш дэмакратычнай і адкрытай для новых ідэй.