Валерый Мацкевіч
Валерый у актыўнай палітычнай дзейнасці з восені 1999 года. Ён былы намеснік старшыні буйнейшай, у свой час, апазыцыйнай моладзевай арганізацыі 'Малады Фронт'. Прымаў актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006, 2010 гадоў, з'яўляўся каардынатарам накірункаў і мясцовых мабілізацыйных кампаній. У 2007 годзе Валерый балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў, але быў зняты з гонкі па палітычных матывах. Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку рэжыма, у тым ліку, некалькі разоў адбываў пакаранне у сценах сумнавядомага Акрэсціна і Жодзенскай турмы, у тым ліку ў жніўні-верасні 2020 года.
Валерый браў удзел у перамовах з Еўрапейскімі лідэрамі на высокім і вышэйшым узроўнях. У тым ліку з былой Федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель, старшынём Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэлем Барозу, Прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.
Ён браў актыўны ўдзел у кампаніі '2020'. Кіраваў адной з 'Аперацыйна-аналітычнай груп' у аб“яднаным штабе Святланы Ціханоўскай.
Валерый Мацкевіч навучаўся на праграме Публічная палітыка Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту. Праходзіў стажыроўкі па праграме дзяржаўнага кіравання ў Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландах, Ізрайле, Вугоршчыне, Польшчы і Літве.
У Беларусі Мацкевіч меў рознабаковы прадпрымальніцкі вопыт. Працаваў з інвестыцыйнымі праектамі ў сферы міжнароднай нерухомасці. Быў сузаснавальнікам школы прадпрымальніцтва для падлеткаў, якая ажыццяўляла сваю дзейнасць да жніўня 2020 года.
Болей тут.