Віталь Амяльковіч
Грамадзка-палітычны актывіст, праваабаронца. Сябра Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», РПГА «БХК» і іншых прабеларускіх нацыянальных і рэгіянальных арганізацыяў і ініцыятываў
Вышэйшая адукацыя (БДЭУ, улікова-эканамічны факультэт). Да вымушанай эміграцыі жыў у Слуцку.
Грамадзка-палітычны актывіст, праваабаронца. Сябра Партыі БНФ (з 2001 г.), сябра Руху «За Свабоду» (з 2006 г.), сябра БХК (з 2006 г.) і інш. Сябра Сойму Партыі БНФ, сябра Рады РЗС, прадстаўнік БХК у Слуцку.
Рэгіянальны каардынатар РЗС па Менскай вобласьці. Удзельнік шматлікіх выбарчых кампаніяў (у розных статусах) у Беларусі, мае досьвед міжнароднага назіраньня за выбарамі. Выйграў справу ў дзяржавы Рэспубліка Беларусь у Камітэце па правох чалавека ААН (2019 г.), яшчэ адна справа пакуль знаходзіцца там на разглядзе.
Напрыканцы 2020 г. зьехаў зь Беларусі пасьля пагрозы чарговага затрыманьня і крымінальнага перасьледу ва Ўкраіну; з сакавіка 2021 г. — у Польшчы, на дадзены момант жыве ў Варшаве.