Усе дэлегат_кі
Яна Латушка
Валанцёр Народнага Антыкрызіснага Упраўлення
Адукацыя: скончыла БДУ па спецыяльнасці менеджэр-эканаміст (2017 г.), Універсітэт у Беластоку па спецыяльнасці магістр юрыспрудэнцыі (2019 г.), Вышэйшую школу фінансаў і кіравання ў Беластоку па спецыяльнасці магістр кіравання (2021 г.).
Вопыт працы: лагістычная кампанія, спецыяліст па міжнародных сувязях, супрацоўнік у консульскім аддзеле пасольства Беларусі ў Францыі.
Валанцёр Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення і Музея Вольнай Беларусі.
Падтрымліваю беларускую этнічную меншасць і культуру ў Беластоку. Спяваю ў калектыве беларускай этнічнай меншасці «Прымакі».
Валодаю польскай і ангельскай мовай.
За незалежную, дэмакратычную, еўрапейскую і вольную Беларусь.