Усе дэлегат_кі
Юрый Губарэвіч
Старшыня Руху «За Свабоду». Намеснік прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, адказны за фармаванне кадравага рэзерву для новай Беларусі.
Адукацыя
- Скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, інжынер-электрык.
- Скончыў Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, магістр дзяржаўнага кіравання.
- Стажыроўкі ў Польшчы, Літве, Чэхіі, ЗША па пытаннях дзяржаўнага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека.
Досвед
- 1999 Выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць»;
- 2003 Намеснік старшыні гарсавета;
- 2004 Рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белроснефтехимресурс»;
- 2005 Дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Палард»;
- 2006 Намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва «Еўрапейская хваля»;
- 2006 Давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча;
- 2007 Дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- 2007 Абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе Руху;
- 2008 Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ.
- 2009 Намеснік старшыні Партыі БНФ;
- 2012 Абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду»;
- 2016 Абраны старшынёй Руху «За Свабоду».
- 2004 г., 2008 г., 2016 балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь