Сяброўка прэзідыума КР працягвае падтрымліваць беларусаў нават з-за кратаў і атрымоўваць міжнародныя ўзнагароды.

– У гэтых «дзіўных» месцах дні, тыдні і месяцы праносяцца імгненнем, але кожны свой дзень я імкнуся напаўняць добрым: думкамі аб блізкіх, аб мастацтве, будучыні, радасных момантах, якія былі і якія яшчэ трэба пражыць, кнігамі (хоць і вельмі хутка даводзіцца чытаць), музыкай, якая гучыць унутры, планах у сваім жыцці. Заўсёды лёгка засынаю і лёгка прачынаюся. Сну больш, чым дастаткова, – распавядае Марыя сваім блізкім.

Марыя добра выглядае і запэўнівае, што адчувае сябе таксама добра. Яна не перастае паўтараць: «Быць дабрыні!»

30 кастрычніка флейтыстка стала ганаровай прафесаркай Зальцбургскага ўніверсітэта. Такога роду тытул вельмі рэдка прысуджаецца ў аўстрыйскіх універсітэтах. «Гэта лепшы прыклад для таго, каб студэнты-музыкі натхняліся і пераасэнсоўвалі сваё становішча ў свеце», – сказаў пра Марыю рэктар Зальцбургскага ўніверсітэта.

Сачыць за навінамі пра Машу можна на яе старонках і канале Віктара Бабарыка:
https://www.instagram.com/kalesnikava
https://www.facebook.com/maria.kalesnikava
https://t.me/viktarbabarykaofficial

Еще новости

Поделиться