Вынікі працы КР III склікання: ад міжнароднага прызнання да грамадзянскага кантролю.
Падводзім вынікі дзейнасці КР III склікання, якая ўпершыню была сфармавана праз прамыя выбары.
За два гады працы дэлегаты рэалізавалі шэраг стратэгічных задач як на знешняй арэне, так і ўнутры дэмакратычнага руху.
Галоўныя кірункі і прыярытэты дзейнасці:
— Міжнародная адвакацыя: утрыманне беларускага пытання ў фокусе сусветнай палітыкі, абарона правоў суайчыннікаў за мяжой і прынцыповы падзел паняццяў «беларусы» і «рэжым».
— Грамадзянскі кантроль: зацвярджэнне кадравых прызначэнняў у АПК праз публічныя слуханні і забеспячэнне поўнай транспарэнтнасці працы.
— Экспертыза і рэформы: распрацоўка праектаў дэмакратычнага заканадаўства і аператыўнае рэагаванне на рэзанансныя крызісныя кейсы.
Падрабязны агляд кожнага кірунку глядзіце ў картках, а справаздачу цалкам можна пачытаць па спасылцы.



