Мемарандум у абарону Незалежнасці і Суверэнітэту, прыняты Каардынацыйнай радай, стаў грунтам для ўнікальнага аб’яднання як прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, інтэлігенцыі, гэтак і звычайных беларусаў, – каментуе сябра КР, рэжысёр Андрэй Курэйчык. – Гэта рэдкі дакумент, дзе побач стаяць подпісы лідараў найбуйнейшых палітычных партый і рухаў, арганізацый, асацыяцый, вядомых дзеячаў культуры, спартоўцаў і навукоўцаў.

Мемарандум КР падпісалі больш за 3300 беларусаў. Тут прозвішчы прадстаўнікоў па эканоміцы і адукацыі Святланы Ціханоўскай, сяброў КР Алеся Аляхновіча і Вольгі Шпарагі, лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра КР Мікалая Казлова, кіраўніка НАК і сябра КР Паўла Латушкі.

Сярод падпісантаў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Жвалеўскі, спявачкі Анжаліка Агурбаш і Маргарыта Ляўчук, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, Аляксандр Тамковіч, Сяргей Сацук, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, сцэнарыст Андрэй Курэйчык, спартоўцы Аляксандра Герасіменя, Юрый Булат, Артур Удрыс, Надзея Астапчук і іншыя вядомыя і аўтарытэтныя людзі Беларусі. 

Дакумент падпісалі больш за 200 урачоў, больш за 300 выкладчыкаў і педагогаў, больш за 40 навукоўцаў.

Мемарандум прапануе беларусам згуртавацца на фоне непразрыстых інтэграцыйных перамоў і таемных «дарожных карт» і выразна выказаць сваю пазіцыю – Незалежнасць і Суверэнітэт – гэта гістарычны выбар беларускага народа, – рэзюмаваў Андрэй Курэйчык.

Мемарандум адкрыты для падпісання ўсімі грамадзянамі краіны. Поўны спіс падпісантаў – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца