Турэмныя тэрміны Сяргею Ціханоўскаму (18 гадоў), Ігару Лосіку (15 гадоў), Уладзіміру Цыгановічу (15 гадоў), Мікалаю Статкевічу (14 гадоў), Арцёму Сакаву (16 гадоў) і Дзмітрыю Папову (16 гадоў) – гэта боязь голасу беларускага народа. Мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што сістэма правасуддзя ў Беларусі працуе на інтарэсы вузкай групы людзей, не гатовых прызнаць паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. 

Людзі, якія кажуць праўду пра тое, што адбываецца ў краіне, не баяцца пакарання за сваю адвагу і мужнасць, робяцца простымі мішэнямі для ўлад. Мы ведаем, што ніводны з сёння прысуджаных да адыёзных турэмных тэрмінаў не губляе веры ў Новую Беларусь: без рэпрэсій, без фальсіфікацый, без утрымання ўлады адным чалавекам

Нам ёсць за каго і за што змагацца. Дзеля найхутчэйшага вызвалення палітзняволеных, дзеля аб’яднання сем’яў, дзеля Беларусі мы абавязаны не губляць духу і рабіць усё, што ў нашых сілах. Каардынацыйная рада, як і іншыя дэмакратычныя сілы, працягне супольную працу па вызваленні палітзняволеных, не зважаючы ні на што.

Яшчэ навіны

Падзяліцца