МВФ мае намер вылучыць на падтрымку сусветнай эканомікі пасля наступстваў пандэміі парадку 650 млрд долараў. Беларусь у такім выпадку можа разлічваць на суму прыкладна ў 1 млрд даляраў. 

Міжпартыйная група Кангрэса ЗША «Сябры Беларусі» накіравала ліст кіраўніцы ад ЗША ў Міжнародным валютным фондзе Элізабэт Шартына з просьбай заблакаваць гэтыя сродкі, пакуль улады Беларусі не пойдуць на дыялог з Каардынацыйнай радай і не арганізуюць сумленных выбараў. 

Мы катэгарычна супраць вылучэння сродкаў Беларусі, бо яны закрэсліваюць істотныя высілкі, што прыкладаюцца дэмакратычным рухам у Беларусі па змаганні з рэпрэсіямі ўлад, – гаворыцца ў лісце. – Магчымасць доступу да валюты пасылае аўтарытарным лідарам сігнал пра тое, што яны могуць быць узнагароджаны за падтрыманы дзяржавай гвалт над сваімі ж грамадзянамі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца