Як адзначаў спікер КРБ Андрэй Ягораў у эфіры Еўрарадыё, перад радай стаіць задача ўзмацнення прадстаўнічасці праз «дыпламатычныя перамовы з іншымі палітычнымі субʼектамі праз кааптацыю іх прадстаўнікоў у КР».

Рады абвесціць, што Каардынацыйная рада зацвердзіла працэдуру кааптацыі.

Цяпер тыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл, якія не маюць прамых прадстаўнікоў у бягучым складзе КРБ, маюць магчымасць дэлегаваць аднаго свайго прадстаўніка ці прадстаўніцу да 1 ліпеня 2023 года.

Як падаць кандыдатуру?
1) Запоўніць анкету па спасылцы.
2) Далучыць да анкеты пратакол або рашэнне аб вылучэнні ад арганізацыі — шаблон.
3) Далучыць сваё СV (curriculum vitae).
4) Падпісаць у анкеце дэкларацыю аб згодзе з мэтамі Каардынацыйнай рады і іншымі палажэннямі Статута.

Пасля верыфікацыі і самапрэзентацыі кандыдата альбо кандыдаткі на Агульным паседжанні КРБ запускаецца адкрытае галасаванне, на аснове якога прымаецца рашэнне аб кааптацыі новых дэлегатаў і дэлегатак.

Падрабязней пра працэдуру — у апісанні анкеты па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца