Сяргей Чалы, Дзмітрый Крук, Вольга Кавалькова, Таццяна Хоміч, Сяргей Наўродскі і Алесь Аляхновіч прадставілі Беларусь на Эканамічным форуме ў Польшчы.

7-9 верасня ў горадзе Карпач прайшоў XXX штогадовы Эканамічны форум. Гэтым разам адразу некалькі секцый былі прысвечаныя Беларусі пасля выбараў 9 жніўня. Сябра КР, эканаміст Дзмiтрый Крук і прадстаўнік эканамічнай групы КР Алесь Аляхновіч выступілі экспертамі на сесіі «Беларуская эканоміка і ўплыў эканамічных санкцый». Сябра КР, эканаміст Сяргей Чалы браў удзел у сесіі «Эканамічныя рэформы ў Новай Беларусі». Беларускае пытанне разглядалі ў рамках шэрагу дыскусій і круглых сталоў – «Беларусь – што далей?», «Паміж Еўропай і Расіяй. Будучыня Беларусі», «Беларусь – ключ да Міжмор’я».

Падчас форума ў Карпачы Святлана Ціханоўская сустрэлася c сябрамі прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгай Кавальковай і Паўлам Латушкам, а таксама прадстаўніцай КР па палітзняволеных Таццянай Хоміч.

 – Упершыню на найбуйнейшым міжнародным Эканамічным форуме Ўсходнееўрапейскага рэгіёна Беларусь была прадстаўленая такой вялікай дэлегацыяй экспертаў і палітыкаў, – кажа пра вынікі мерапрыемства Вольга Кавалькова.  –  Падчас Форума мы даносілі нашу пазіцыю пра сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, сустракаліся з дыпламатамі і палітыкамі, вывучалі досвед рэформ і перамен, наладжвалі новыя кантакты з прадстаўнікамі  краін-суседзяў – Украіны, Расіі і Польшчы. Важна, што на адной пляцоўцы камфортна людзям з рознымі думкамі і пазіцыямі, бо плюралізм думак – адна з каштоўнасцяў дэмакратыі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu