– Учынак Сцяпана Латыпава – гэта крайняя мера, якая паказвае, што іншых сродкаў абароны ў яго проста не засталося, – кажа палітолаг, сябра КР Андрэй Ягораў. – Гэта адчайная спроба абараніць сваіх блізкіх і застацца незламаным цаной уласнага жыцця. Такі ўчынак патрабуе бязмежнай адвагі і сілы духу. Нельга прабачыць тых, хто стварае ў турмах невыносныя ўмовы і змушае да такіх крокаў. Нельга забыцца! Нельга здацца!

Каардынацыйная рада выказвае словы падтрымкі Сцяпану Латыпаву і ягоным блізкім. Мы павінны трымацца і рабіць усё, каб хутчэй вызваліць усіх 454 палітзняволеных. Што можа зрабіць кожны з нас – напісаць ліст ці адправіць паштоўку. Усе адрасы – на politzek.me.

Нагадаем, сёння жыхар «Плошчы перамен» палітзняволены Сцяпан Латыпаў паспрабаваў скончыць самагубствам проста падчас судовага пасяджэння. Перад гэтым ён сказаў, што ГУБАЗ пагражаў яму крымінальнымі справамі супраць родных, калі ён не прызнае віны.

Яшчэ навіны

Падзяліцца