Дапамога
Рупар COVIDa
Праект, створаны камандай #covidspeakerby для збору актуальнай інфармацыі і статыстыкі па захворвальнасці на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь (у тым ліку тэрытарыяльна), дапаможа ў рэжыме рэальнага часу аналізаваць сітуацыю, дапамагчы насельніцтву праявіць свядомасць, адказнасць і пачуццё ўзаемасалідарнасці ў барацьбе з інфекцыяй, а таксама планаваць і размяркоўваць рэсурсы ў залежнасці ад бягучага становішча і патрэбаў установаў аховы здароўя; а таксама для інфармацыйнай дапамогі, якая ўключае ў сябе як інфармаванне насельніцтва аб пытаннях прафілактыкі інфекцыі, так і дапамогу медыцынскім спецыялістам: стварэнне адукацыйных праграм і інфармаванне аб сучасных пратаколах і алгарытмах вядзення пацыентаў з COVID-19.

Телеграм: covidspeakerby
Твітар: covidspeakerby
Фэйсбук: speakerby
Вконтакте: covidspeakerby
Інстаграм: covidspeakerby
Ютуб: youtube

Рух Большасці
Рух Большасці — гэта ініцыятыва Каардынацыйнай Рады, якая прапануе эфектыўна і законна выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Кожны беларус і беларуска могуць здзейсніць прапанаваныя крокі, каб разам і штодня рухацца да агульнай мэты, якая аб’яднала большасць.

Спасылка:

23.34
Праект па грамадскім расследаванні парушэнняў з боку міліцыі, звязаных з мірнымі акцыямі. На сайце прапануюць запоўніць анкету асуджанымі паводле артыкула 23.34 і сумежных артыкулаў. Задача праекта – сабраць інфармацыю пра абсалютна ўсе парушэнні з боку міліцыі, звязаныя з мірнымі акцыямі, пачынаючы са старту перадвыбарчай кампаніі.

Сайт:

ZUBR.life
Ініцыятыва ZUBR.life была створаная камандай ZUBR для дапамогі людзям, якія аказаліся ў цяжкім становішчы ў сувязі са сваёй грамадзянскай пазіцыяй. Інтэрактыўная карта адлюстроўвае запыты аб дапамозе і прапановы аб дапамозе ад прыватных і фізічных асоб.

Сайт:

Анлайн-платформа «Перамен»
Аўтары праекта прапануюць зацікаўленым грамадзянам зарэгістравацца на спецыяльнай анлайн-платформе, каб сумесна абмяркоўваць і рэалізоўваць ідэі паляпшэння жыцця ў краіне.
– Формы пратэсту, спосабы ўзаемадапамогі, шляхі барацьбы з гвалтам і барацьба з прапагандай – выберыце гарачую тэму ці прапануйце сваю. Распавядзіце аб ідэі тым, хто хоча дапамагчы яе рэалізаваць. Далучайцеся, каб вашай экспертызай і ініцыятыўнасцю паскорыць новыя карысныя праекты, – прапануюць аўтары. – Нам дапамагаюць тэхналогіі і безумоўная падтрымка адно аднаго.

Сайт:

Платформа «Голас»
Платформа «Голас» была створаная беларускімі праграмістамі для кантролю за сумленнасцю выбараў і альтэрнатыўнага падліку галасоў.
Пасля доказу фальсіфікацый на выбарах мы пашырылі функцыі платформы, каб яна дазваляла падлічваць колькасць людзей, якія выходзяць на мірны протест. У дадатак да гэтага платформа ўзаемадзейнічае з Каардынацыйнай Радай для атрымання меркавання беларусаў аб прынятых Радай рашэннях.

Сайт:

Вернем парламенту яго прадстаўнічыя функцыі!
Пошукавік для знаходжання дэпутата ад сваёй акругі, якому можна будзе даслаць зварот, у якім мы просім абараніць нашыя правы і правесці праверку па шматлікіх парушэннях у працы выбарчых камісій.

Сайт:

Мабільны дадатак «Крама»
Дапамагае вызначыць, ці звязаная кампанія-вытворца таго ці іншага тавару з дзеючым прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам або з дзяржаўнымі кампаніямі, якія ажыццяўляюць ціск на супрацоўнікаў з прычыны іх удзелу ў пратэстах.

Даступна для iOS і Android

Телеграм-бот «Юрыдычная падтрымка»
Адказы на юрыдычныя пытанні, узоры заяваў, інструкцыі на выпадак, калі вы пацярпелі падчас падзеяў жніўня 2020 у Беларусі.

Telegram:

Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Няўрадавая праваабарончая арганізацыя, якая аказвае дапамогу і дае інфармацыю аб затрыманых на мірных мітынгах і актывістах.

Сайт:

Клініка LINLINE
Бязвыплатнае лячэнне абсталяваннем, якое дазваляе хутка рассмоктваць сінякі (гематомы) з твару і цела.

Сайт:

Дабрачынны фонд «Беларусь будучыні»
Юрыдычная, фінансавая, гуманітарная і псіхалагічная дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і пераследу.

Сайт:

Праект «Цэнтр медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі для пацярпелых падчас мірных дэманстрацый»
Дапамога ў аплаце лячэння, рэабілітацыі, абсталявання, лекаў, доўгатэрміновага псіхатэрапеўтычнага лячэння.
Сайт:
Фонд салідарнасці #BYSOL
З Фонду даецца кампенсацыя кожнаму рэпрэсаванаму на суму 1500 еўра (500 еўра х 3 месяцы).

Сайт:

Хуткая узаемадапамога
Пляцоўка ўзаемадапамогі, якая звязвае тых, хто гатовы прапанаваць дапамогу, і тых, хто аказаўся ў складанай сітуацыі праз імкненне да сумленных і празрыстых выбараў. Маецца магчымасць падаць заяўку на фінансавую дапамогу, атрымаць бясплатнае навучанне новым навыкам або прагледзець спіс даступных вакансій.

Справа аб фальсіфікацыі выбараў
Сабраныя неабвержныя доказы фальсіфікацыі выбараў, наступны крок у барацьбе за нашыя галасы – калектыўныя заявы аб фальсіфікацыях на асобных участках.

Грамадзянская кампанія #BY_help
#BY_help збірае сродкі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі падчас выбарчай кампаніі і пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года: на аплату штрафаў, адвакатаў і медыцынскія паслугі.

Сайт:

Телеграм-бот #ineedhelpby
Дапамагае атрымаць прадуктовую дапамогу ці аказаць яе.

Telegram:

Probono.by
Інфармацыйны цэнтр адкрытых ініцыятываў дапамогі пацярпелым. Дапамагаюць знайсці адваката, юрыста, псіхолага, лекара і патрэбную дапамогу.

Сайт:

Чат-бот «Завод»
Чат-бот «Завод» дапамагае беларускім рабочым аб’яднацца, даведацца, дзе і хто актыўна страйкуе, колькі супрацоўнікаў прадпрыемстваў выйшла з прафсаюза, дзе людзі толькі рыхтуюцца да страйку.

Telegram: t.me/zavod_by_bot
Вайбер: bit.ly/zavod_by_bot

Цэнтр дапамогі страйкоўцам
Каманда юрыстаў гатовая адказаць на пытанні і ўстаць на вашую абарону.
- Планам дзеянняў. Дапамогуць прытрымлівацца адзінага плану, падрыхтуюць патрэбныя дакументы і формы.
- Грашыма. Усім звольненым дапамогуць грашыма, пошукам працы і навучаннем.
