Каардынацыйная Рада

гэта прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці – незалежных грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятыў, грамадскіх аб’яднанняў і асацыяцый, прафесійных саюзаў, палітычных партый, дабрачынных фондаў і іншых некамерцыйных арганізацый для вядзення дзейнасці, азначанай у сапраўдным Статуце, дзеля ўсталявання ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай формы кіравання, заснаванай на прыярытэце неад’емных і сусветна прызнаных правоў чалавека і вяршэнства права, захавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Рада створана па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у жніўні 2020 года.

9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні КР прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці ў рамках фарміравання Новай канфігурацыі дэмакратычных сіл. Падчас рэфармавання структур дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці было прапанавана вылучыць сваіх дэлегатаў, а падчас другой хвалі абіраліся самавылучэнцы.

У пачатку лютага 2023 года рэфармаванне завяршылася. Усяго ў новы склад КР увайшло 110 чалавек: 22 удзельнікі з першага складу, 73 новыя дэлегаты грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў. Шляхам галасавання спікерам і віцэ-спікеркай былі абраныя Андрэй Ягораў і Алена Жываглод адпаведна.

25-28 мая 2024 года прайшлі выбары ў трэці склад КР.
Свае галасы аддалі 6723 беларусаў і беларусак.

1. «Салідарнасць» — 104 галасы i 0 мандатаў.
2. «Воля» — 432 галасы i 6 мандатаў.
3. «Еўрапейскі выбар» — 605 галасоў i 8 мандатаў.
4. «Наша справа» — 489 галасоў i 6 мандатаў.
5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 галасы i 0 мандатаў.
6. «Незалежныя беларусы» — 616 галасоў i 8 мандатаў.

7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 галасоў i 13 мандатаў.
8. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 галасоў и 28 мандатаў.
9. «Хопіць баяцца» — 226 галасоў i 3 мандата.
10. «Краіна для жыцця» — 61 голас i 0 мандатаў.
11. «Моладзевы наступ» — 598 галасоў i 8 мандатаў.

Навіны

ЗАЯВА ФРАКЦЫІ «МОЛАДЗЕВЫ НАСТУП»

ЗАЯВА ФРАКЦЫІ «МОЛАДЗЕВЫ НАСТУП» З нагоды рашэння Каардынацыйнай Рады аб правядзенні слуханняў па дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі…

Каментар спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана ў сувязі з сыходам ў адстаўку віце-спікеркі КР Станіславы Гліннік

Каментар спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана ў сувязі з сыходам ў адстаўку віце-спікеркі КР  Станіславы Гліннік. Паважаная Станіслава!…

ЗАЯВА ФРАКЦЫІ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЫ «БЕЛАРУСЫ» У СУВЯЗІ З ІНФАРМАЦЫЯЙ АБ ЭМАЦЫЙНЫМ ГВАЛЦЕ З БОКУ КІРАЎНІКА ГРАМАДЗЯНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

ЗАЯВА ФРАКЦЫІ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЫ «БЕЛАРУСЫ» У СУВЯЗІ З ІНФАРМАЦЫЯЙ АБ ЭМАЦЫЙНЫМ ГВАЛЦЕ З БОКУ КІРАЎНІКА ГРАМАДЗЯНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ Беларускую…

Рашэнне Каардынацыйнай Рады: Аліса Рыжычэнка рэкамендавана на пасаду Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах.

Рашэнне Каардынацыйнай Рады: Аліса Рыжычэнка рэкамендавана на пасаду Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах. Прапанова аб…

Заява Камісіі па сацыяльнай палітыцы: Недапушчальнасць сексуальных дамаганняў і кібергвалту ў беларускай дэмакратычнай супольнасці

Заява Камісіі па сацыяльнай палітыцы: Недапушчальнасць сексуальных дамаганняў і кібергвалту ў беларускай дэмакратычнай супольнасці Камісія па сацыяльнай палітыцы…