Мы дзякуем калегаў з Еўрапейскага парламента за падтрымку Каардынацыйнай Рады як пляцоўкі, якая яднае і якую падтрымвае большасць беларускага народа, а таксама за падтрымку асноўных становішчаў, у рамках якіх дзейнічае КР: вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і расследаванне крымінальных спраў, а таксама правядзенне новых і сумленных выбараў.

Рэзалюцыя Еўрапарламента зьяўляецца вельмі сур’ёзнай падтрымкай тых сяброў Прэзідыума, якія за свае палітычныя перакананні, не парушаючы закон і дзейнічаючы ў прававых межах, сёння знаходзяцца ў зняволенні. Гэта таксама падтрымка іншых сяброў КР, на якіх аказвацца ціск у краіне.

Дзякуй.

Нагадаем, сёння Еўрапейскі парламент большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

«Еўрапарламент вітае Каардынацыйную Раду як часовае прадстаўніцтва людзей, патрабуючых дэмакратычных змен у Беларусі, адкрытае для ўсіх палітычных і грамадскіх зацікаўленых бакоў. Падтрымлівае мірную і дэмакратычную перадачу ўлады ў выніку шырокамаштабнага нацыянальнага дыялогу з поўнай павагай да дэмакратычных і асноўных правоў беларускага народа», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца