На гэтым тыдні Марыі Калеснікавай падалі канчатковае абвінавачанне, ёй пагражае да 12 гадоў турмы. Сябра прэзідыума КР абвінавачваюць па трох артыкулам: заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі, змова дзеля захопу дзяржулады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім.

Былая адвакат Марыі, Людзміла Казак кажа, што гэтыя абвінавачанні яе падабароннай падавалі і раней. Ажыццяўляючы абарону, адвакат абскардзіла іх як незаконныя і неабгрунтаваныя ў Генпракуратуру і Следчы камітэт.

 – Я перакананая, што гэтае абвінавачанне не заснавана на довадах і з’яўляецца палітычна матываваным. Фактычна Марыя пераследуецца за ажыццяўленне фундаментальных грамадзянскіх праў, што належаць кожнаму грамадзяніну, – свабоду выразу думкі, свабоду мірных сходаў, свабоду асацыяцый.

Марыя знаходзіцца ў зняволенні з 7 верасня. Цяпер сябра прэзідыума КР і яе абарона знаёмяцца з матэрыяламі справы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца