Карта Большасцi

Што такое #НовыГодБольшасці?

Каардынацыйная рада запусціла 15-ці дзённы марафон #НовыГодБольшасці! Кожны дзень на нашай Мапе Большасці будуць з’яўляцца вашыя відэа віншавання.

Шукайце сваё відэа на Мапе Большасці ніжэй, глядзіце віншаванні іншых. Дарэчы, на мапе ўжо можна знайсці віншаванні ад сяброў Каардынацыйнай рады. Самыя яркія віншаванні трапяць на святочны БЧБ-агеньчык, які пакажуць у Навагоднюю ноч на YouTube-канале Сумленных Людзей.

Як трапіць на мапу?

Запішыце сваё відэавіншаванне беларусам
(ад 10 секундаў да 1 хвіліны)

Апублікуйце яго ў сацсетках з геалакацыяй ці адпраўце яго ў Telegram-бот Сумленных людзей @zhivenovydog_bot

Пастаўце хэштэгі #НовыйГодБольшинства #НовыГодБольшасці #HappyNewLifeBelarus

*Каб мы маглі знайсці ваша відэа па хэштэгу – пераканайцеся, што ваш Instagram-профіль адкрыты

Падзяліцца