Прафсаюзныя рухі ўсяго свету працягваюць выказваць салідарнасць з беларускімі калегамі і ўдзельнікамі пратэстаў і страйкаў у нашай краіне.

Так, ад імя прафсаюза і ўсіх італьянскіх працоўных у падтрымку беларусаў выказалася Сузана Камуса – адказная за гендарную палітыку, еўрапейскія і міжнародныя адносіны Ўсеагульнай італьянскай канфедэрацыі працы (CGIL): «Хочам выказаць салідарнасць з беларускім народам, мы падзяляем мэты ягонага змагання і выказваем надзею на тое, што яна будзе паспяховай».

Таксама Канфедэрацыя незалежных прафсаюзаў Балгарыі (КНСБ), якая прадстаўляе 300 000 працоўных у Балгарыі, выказала сваю «салідарнасць і падтрымку шматлікім пратэстоўцам і страйкоўцам у Беларусі, якія выступаюць  супраць абуральных дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі».

А прафсаюзная сетка краін Балтыйскага рэгіёна “BASTUN” прыняла заяву па сітуацыі ў Беларусі. «Права на страйк замацавана ў міжнародных законах, і ніхто не можа яго адняць ці, што яшчэ горш, арыштоўваць тых, хто па праве патрабуе ці рэалізуе яго», – заяўляе Інга Ругініене, прэзідэнт прафсаюзнай сеткі «BASTUN».

Мы вельмі рады бачыць такую падтрымку па ўсім свеце. І працягваем заклікаць усіх беларусаў яднацца на базе незалежных прафсаюзаў дзеля змагання за свае правы! Уступіць у незалежны прафсаюз вы можаце па спасылцы profbel.online, патэлефанаваўшы на гарачую лінію +375 25 501 18 16 ці напісаўшы ў бот @ProfbelBot

Яшчэ навіны

Падзяліцца