Ужо другі падрад дзень народзінаў Віктар Дзмітрыевіч сустрэне ў турме. Яго прысудзілі да 14 гадоў турмы за спробу зрабіць Беларусь лепш. Сёння Віктара Бабарыку спрабуюць пазбавіць права на абарону, яго ўмовы ўтрымання ў турме пагаршаюцца. Нягледзячы на гэта, Віктар Дзмітрыевіч падтрымлівае вольных беларусаў і кажа, што ні пра што не шкадуе.

Памятаеце, сімвалам перадвыбарчай кампаніі Віктара Бабарыкі было сэрцайка? Бізнесмен і палітык давёў і словам, і справай, як ён любіць Беларусь і беларусаў. 

Давайце сёння і мы падтрымаем Віктара Дзмітрыевіча. Напішыце вашы віншаванні пад пастамі КР у сацсетках ці адпраўце паштоўку імянінніку.

Адрас: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч.

Яшчэ навіны

Падзяліцца