«Я не палітык», – яшчэ год таму з гэтых словаў Святлана Ціханоўская пачынала шмат якія свае выступы і інтэрв’ю. Сёння Святлана – нацыянальны лідар, знак імкнення да Новай Беларусі. 

Усяго за год яна сустрэлася з больш чым 30 сусветнымі лідарамі, улучаючы прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Яе прызнаюць як беларускага лідара ва ўсім свеце, дзякуючы ёй Беларусь дагэтуль застаецца ў сусветнай позве. А яшчэ менавіта дзякуючы Святлане шмат хто зразумеў, што кабета ў нашай краіне можа быць палітычным лідарам. 

Каардынацыйная рада была створана па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. І сёння мы з радасцю хочам павіншаваць Святлану са святам і пажадаць найхуткага выканання нашай агульнай мары.

Яшчэ навіны

Падзяліцца