Віталя Крыўко затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. Яго судзілі за «ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». У рамках паданага абвінавачання Віталь ужо правёў пад вартай 2,5 месяца з 28 жніўня па 12 лістапада 2020 года.  Сёння суд прысудзіў яго да пяці гадам «хатняй хіміі» і штрафу 2000 базавых велічынь

Віталь – сябра асноўнага складу КР, бізнесмен, арганізатар унутрыкарпарацыйных імпрэз. Падчас перадвыбарчай кампаніі прадпрымальнік займаўся зборам подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі. Пазней Віталь арганізоўваў перадвыбарчыя падарожжы па гарадах аб’яднанага штаба трох кандыдатаў у прэзідэнты ў асобе Святланы Ціханоўскай. 

У адным са сваіх інтэрв’ю Віталь расказаў пра сваю матывацыю:

 – Мне хочацца наладзіць дыялог у грамадстве, каб не было расколу. Калі мы хочам [пасля перамогі мірнага пратэсту] хутка і без звады змяніць краіну і пайсці далей, нам трэба будзе аб’яднацца. Каб не было падзелу: вось гэтыя людзі ўсё змянялі, а гэтыя – плявалі ім услед

«Хатняя хімія» – абмежаванне свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Асуджаны стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На працягу ўсяго тэрміну яго наведвае міліцыя, пасля 19:00 ён абавязаны знаходзіцца дома.

Яшчэ навіны

Падзяліцца