Стваральнікі ініцыятывы КР Skarga.Help расказваюць пра розніцу паміж петыцыяй і скаргай.

Чаму важныя нашы любыя звароты?

  1. Паказаць чыноўнікам рэальную думку грамадзянаў
  2. Пераканаць чыноўнікаў прыняць бок народа
  3. Ідэнтыфікаваць чыноўнікаў, якія не хочуць слухаць грамадзянаў

Петыцыя ці скарга? 

  1. Petitions.by –  прылада для калектыўных зваротаў. Skarga.help – для асабістых. 
  2. Скаргі лепш працуюць для мясцовых улад, петыцыі — для цэнтральных органаў. 
  3. Калі калектыўны зварот збірае больш за 30 подпісаў, то чыноўнік павінен выехаць на месца для рашэння праблемы.

Чым важныя асабістыя звароты? 

Чыноўнікі пазнаюць рэальную думку грамадзянаў з асабістых зваротаў. Не ўсе чыноўнікі аналізуюць парадак і абмеркаванні ў сацсетках. Для ўсіх беларусаў, у тым ліку для чыноўнікаў, абмежаваныя магчымасці атрымання верагоднай інфармацыі праз сац.апытанні.

Калі грамадзяне падаюць адзін калектыўны зварот — ёсць верагоднасць, што яго ўбачыць адзін чалавек. Той зварот, які мы ўжо калектыўна адправілі, прыкладам, у Савет міністраў, можна таксама адправіць ва ўсе 128 раённых і абласных адміністрацый Беларусі. Хто-небудзь з сумленных чыноўнікаў можа адправіць зварот наверх праз усе ступені іерархіі ад вобласці да Адміністрацыі прэзідэнта. Чыноўнікам у больш высокаўзроўневых структурах давядзецца нешта распачынаць, ведаючы, што гэты зварот абмяркоўваюць чыноўнікі ўсіх узроўняў. Трэба будзе пачынаць дыялог.

Сачыць за адказамі дзяржструктур і атрымліваць юрыдычную інфармацыю можна ў Telegram-канале @skarga.

Яшчэ навіны

Падзяліцца