У якасці альтэрнатывы «народнаму сходу», які арганізоўваюць прадстаўнікі цяперашняй уладзе, беларускія IT-адмыслоўцы запусцілі незалежную платформу СХОД, каб сумленна і адкрыта абмяркоўваць сапраўды важныя для Беларусі пытанні.

Вылучайцеся

Вы добра ведаеце, што трэба вам,  вашым суседзям і сябрам. Прапануйце свае ідэі.

Для таго каб вылучыць сваю кандыдатуру, трэба запоўніць анкету на сайце shodbelarus.org і запісаць відэазварот да 28-га студзеня.

Галасуйце

Галасуйце за кандыдатаў і кандыдатак, якія могуць прадставіць вашы інтарэсы.

Галасаванне пройдзе з дапамогай чат-бота ў Viber ці Telegram з верыфікацыяй па нумары тэлефона з 29-га па 31-е студзеня. Вынікі будуць падведзены да 3-га лютага.

Падключайцеся

Ўсе пасяджэнні «СХОДу» будуць праходзіць анлайн і транслявацца ў прамым эфіры. Задавайце пытанні, знаёмцеся з экспертамі і будзьце ў курсе, як абмяркоўваюцца актуальныя для нашай краіны пытанні.

Дэталёва пра ўсе этапы працы СХОДу — на shodbelarus.org.

Яшчэ навіны

Падзяліцца