Каардынацыйная рада ўвяла пазіцыю Прадстаўнікоў па 8 кірунках. Юрыстка, Прадстаўніца КР па развіцці чалавечага патэнцыялу Вольга Кавалькова расказвае пра планы на паўгода ў сваёй сферы:

2020-ы год паказаў, што беларусы валодаюць неверагодным патэнцыялам салідарнасці і інавацыйнымі ідэямі, якія можна рэалізаваць у розных сектарах, – перакананая Вольга Кавалькова. –  Наша заданне – развіваць кампетэнцыі ініцыятыўных грамадзянаў, якія знаходзяцца як усярэдзіне Беларусі, гэтак і за мяжой, і хочуць атрымаць новыя веды, працаваць для перамен і пабудовы дэмакратычнай Беларусі

Ключавыя кірункі дзейнасці:

  • Маніторынг адукацыйных патрэб супольнасцяў і стварэнне пад іх спецыяльных праграм павышэння кваліфікацыі;
  • Уцягненне беларусаў у грамадзянскую і палітычную актыўнасць;
  • Арганізацыя пляцовак для камунікавання, навучання і сустрэч прафесіяналаў розных сфер, якія рэалізуюць свае ідэі для Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца