Сябраваць у ліставанні, чытаць гісторыі з намаляваных Instagram-пастоў, планаваць сустрэчы ўжывую, якія абавязкова здарацца.

246 палітзняволеных і дзіўных гісторый арыштаў, якія не павінны былі здарыцца, сотні сяброў, якія чакаюць іх герояў дома, і тысячы беларусаў, якія вераць і не спыняюцца.  

Сёння, як і ў іншыя дні, сябры КР падтрымалі сваіх калегаў і іншых палітзняволеных. 

Наталля Дуліна адправіла пасылку да Дня нараджэння Ксеніі Луцкінай. Вольга Шпарага напісала Алане Гебрэмарыам. Мікалай Страха адправіў ліст Марыі Калеснікавай. Алесь Бяляцкі падтрымаў праваабаронцу  Марфу Рабкову.

Сярод палітвязняў:

  • 4 сябры асноўнага складу КР:
    • Марыя Калеснікава
    • Максім Знак
    • Ксенія Луцкіна
    • Алан Гебремариам
  • 8 прадстаўнікоў пашыранага складу КР:
    • Мікалай Шэметаў 
    • Вольга Паўлава
    • Расціслаў Стэфановіч
    • Мікалай Дзядкоў
    • Дзмітрый Канапелька
    • Вітольд Ашурак 
    • Аляксандр Захарэвіч 
    • Дзмітрый Галко 

Гісторыі палітзняволеных — на politzek.me.

З кім вы сёння падзеліцеся сваім цяплом?

Яшчэ навіны

Падзяліцца