10 лістапада ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) будзе вынесены прысуд сябру Пашыранага складу КР Мікалаю Дзядку. Абвінавачанне запытала 5 гадоў пазбаўлення волі. 

Блогера абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч таго, «Мінсктранс» выставіў палітзняволенаму пазоў у 5 772,7 рублёў за ўдзел у маршы 23 жніўня 2020-га года і блакаванне руху. Сам Мікалай не прызнае сваёй віны ні па адным артыкуле.

У сваім апошнім слове блогер падзякаваў беларусам за падтрымку і падкрэсліў, што імкнення да свабоды ўжо не спыніць: 

 – Усе ўдзельнікі працэсу з юрыдычнай адукацыяй бачаць і разумеюць, што адбываецца. Я проста хачу падзякаваць сваякоў, сяброў, калегаў-анархістаў, журналістаў, праваабаронцаў, усіх неабыякавых, усіх тых, хто шануе маю працу, за тое, што падтрымвалі мяне цягам гэтага года і дапамагалі матэрыяльна. Для мяне гэта вельмі важна.

Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, таксама як і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор не змогуць спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё адно пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца