Паважаныя калегі і грамадскасць,

У сувязі з абмеркаваннем пытання аб выкананні гендэрнай квоты для арганізацый, якія
нясуць адказнасць за абарону Украіны і Еўропы ад расейскай агрэсіі, мы, чальцы
фракцыі Каардынацыйнай рады “Наша Справа”, лічым:

● Ва ўмовах ваеннага канфлікту і актыўнай пагрозы з боку расійскай агрэсіі,
прыярытэтным з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і абароны ўкраінскіх межаў.
Арганізацыі, якія ўступаюць у барацьбу за захаванне тэрытарыяльнай
цэласнасці і незалежнасці Украіны і ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях альбо
падрыхтоўцы да іх, у сваім складзе ў пераважнай большасці складаюцца з
мужчын.
● У дадзеным кантэксце, патрабаванне выканання гендэрнай квоты для такіх
арганізацый ўяўляецца незбалансаваным і нерэалістычным.
● Наша задача складаецца ў тым, каб забяспечыць найбольш шырокае магчымае
прадстаўніцтва ў Каардынацыйнай радзе , якое будзе адлюстроўваць погляды
беларускага грамадства, а не ў выкананні фармальных патрабаванняў без уліку
ўсіх абставінаў, у якіх дзейнічаюць арганізацыі, якія могуць негатыўна
паўплываць на здольнасць арганізацыі да выканання сваіх задач.

Таму, мы прапануем Каардынацыйнай радзе Беларусі і Ўпаўнаважанай працоўнай
групе разгледзець магчымасць поўнага выключэння гендэрнай квоты для падобных
парамілітарных арганізацый.
Для гэтага мы заклікаем надзяляць ствараемую Цэнтральную выбарчую камісію
паўнамоцтвамі адмяняць гендэрныя квоты для вышэйпералічаных тыпаў арганізацый.
Мы заклікаем да разумення і падтрымкі нашага падыходу да гэтага пытання і гатовыя
да канструктыўнага дыялогу.

З павагай,
Фракцыя “Наша справа”, Каардынацыйнай рады Беларусі

Яшчэ навіны

Падзяліцца