Каардынацыйная Рада
Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету

ЗВАРОТ

У жніўні 2023 года з моманту фармавання Абʼяднанага Пераходнага Кабінету
пройдзе год. Пры фармаванні Абʼяднанага Пераходнага Кабінету пасля канферэнцыі
«Новая Беларусь» нацыянальным лідарам Беларусі Святланай Ціханоўскай, а таксама
прадстаўнікамі АПК былі зробленыя публічныя заявы адносна неабходнасці
ўсталявання новай структуры адносінаў паміж АПК і рэфармаванай Каардынацыйнай
Радай. За Каардынацыйнай радай замацоўваліся прадстаўнічыя функцыі, функцыі
нагляду за працай Кабінета, ухвалення складу і кандыдатураў прадстаўнікоў
Абʼяднанага Пераходнага Кабінета, а таксама прыняцця яго справаздач.

  • Пасля рэформы новы склад Каардынацыйная Рада замацаваў гэтыя функцыі ў
    пп. 1.2.2.2, 1.2.2.3, 1.2.2.6 – 1.2.2.8 свайго Статута, у прыватнасці:
  •  правядзенне адкрытых і закрытых слуханняў аб дзейнасці Аб’яднанага
    Пераходнага Кабінета;
  •  узгадненне кандыдатаў на пасаду ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет;
  •  ажыццяўленне функцыі грамадзянскага кантролю шляхам заслухоўвання
    перыядычных справаздач Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, уключаючы яго
    асобных прадстаўнікоў, па пытаннях яго дзейнасці;
  •  вынясенне ацэнак і рэкамендацый для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і яго
    Кіраўніка па выніках разгляду яго справаздач, уключаючы справаздачы яго
    асобных прадстаўнікоў;
  • разгляд пытання аб вынясенні вотуму недаверу ўсяму складу Аб’яднанагаПераходнага Кабінета, калі пададзеная справаздача аб яго дзейнасці прызнаецца нездавальняльнай.

Адпаведна пазначаным публічным заявам і свайму Статуту Каардынацыйная
Рада звяртаецца да Аб’яднанага Пераходнага Кабеінета з прапановай аб пачатку
слуханняў па справаздачах асобных прадстаўнікоў Кабінету, а таксама прадстаўленню
ўсяму складу КР агульнай справаздачы аб дзейнасці АПК. Мы прапануем правесці
першыя слуханні па гатоўнасці прадстаўнікоў Кабінету, але не пазней, чым праз месяц
пасля атрымання гэтага звароту. Прадстаўленне агульнай справаздачы па выніках году
пажадана правесці не пазней за 9 жніўня 2023 года, альбо не пазней агульнай
канферэнцыі дэмакратычных сілаў, прысвечанай гадавіне стварэння Кабінета.

Фармат правядзення слуханняў, склад удзельнікаў, пытанні, што выносяцца на
слуханні мы прапануем вызначыць асобна сакратарыятамі КР і АПК, альбо ў парадку
стварэння супольнай працоўнай групы.

Нарада фракцый Каардынацыйнай Рады

Афіцыйны зварот