Заява Каардынацыйнай рады Беларусі з нагоды гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну

Год таму, 24 лютага 2022 года пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну. Вайна, якая доўжыцца з 2014 года, увайшла літаральна ў кожную ўкраінскую сям’ю. Кіраўніцтва РФ вырашыла, што можа беспакарана і далей праз гвалт захопліваць чужыя тэрыторыі і руйнаваць незалежную краіну. Год таму мужны ўкраінскі народ паказаў усяму свету, як самааддана можна змагацца за сваю свободу і незалежнасць, годна супрацьстаяць акупантам з непахіснай верай у перамогу.

Каардынацыйная рада Беларусі ўвесь гэты час цалкам і безумоўна падтрымлівае ўрад і народ незалежнай Украіны ў іх рашучым змаганні супраць агрэсара. Мы суперажываем боль, праз які вы праходзіце штодня.

У 2020 годзе беларусы ў чарговы раз паўсталі супраць дыктатуры. І не гледзячы на тое, што Лукашэнка з Пуціным у адказ узмацнілі саюз, накіраваны на знішчэнне нацыянальнай адметнасці беларускага і ўкраінскага народаў, мы не спынілі свой супраціў.

Нашыя народы звязваюць не толькі кіламетры мяжы, але і стагоддзі сумеснай гісторыі і агульнай барацьбы з расійскім імперыялізмам. Вялізная колькасць беларусаў і беларусак падтрымлівалі Украіну падчас «Рэвалюцыі годнасці» на Майдане. Мы працягваем падтрымліваць вас і цяпер, калі дзясяткі тысяч беларусаў зараз за кратамі, а сотні тысяч жывуць ва ўмовах няспынных рэпрэсій, пад пагрозай гвалту, альбо ў выгнанні. Таму Лукашэнка дагэтуль не вырашыўся пасылаць беларускае войска ва Украіну, бо ведае, што пераважная большасць беларусаў выступае супраць расійскай агрэсіі, і вялізная колькасць падтрымлівае Украіну.

Каардынацыйная рада разьлічвае на новы якасны ўзровень супрацы з прадстаўнічымі органамі ўлады дзеля дасягнення супольных мэтаў, якія набліжаюць нашу агульную перамогу.

Беларусы і беларускі самааддана служаць як валанцёры, прымаюць у сябе ўцекачоў з Украіны. Нашыя добраахвотнікі з першых дзён ваююць у лавах УСУ. Беларусы ўнутры краіны, рызыкуючы ўласным жыццём і свабодай, спынялі цягнікі дыверсіямі на чыгунцы і выходзілі на акцыі супраць вайны. Нашыя Кіберпартызаны,незалежныя журналісты і блогеры плённа працуюць на інфармацыйным фронце і распаўсюджваюць праўду пра вайсковыя злачынствы і злачынцаў. Мы ўсведамляем, што абедзве нашыя краіны не будуць вольнымі і квітнеючымі, пакуль над імі застаецца нават патэнцыйная пагроза «рускага свету».

Каардынацыйная рада падкрэслівае, што пазіцыя і выбар Аляксандра Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі большай часткі беларусаў. Мы перакананыя, што дваіх дыктатараў і іх хаўруснікаў чакае міжнародны трыбунал і гістарычная адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці. А Украіну і Беларусь чакае вялікі шлях аднаўлення. На ім будзе і гістарычная адказнасць за дзейнасць тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі, і сумесны шлях да пабудовы новай сістэмы бяспекі, эканамічнага развіцця і добрасуседства ў рэгіёне. Да гэтага ж часу мы дэкларуем, што прыкладзем усе магчымыя намаганні, каб няспынна падтрымліваць Украіну.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Украінамоўная версія

Заява Координаційної ради Білорусі з нагоди річниці початку повномасштабного вторгнення Росії в Україну

Рік тому, 24 лютого 2022 року розпочалося повномасштабне вторгнення російських військ в Україну. Війна, яка триває з 2014 року, увійшла літерально в кожну українську родину. Керівництво РФ вирішило, що може безкарно і далі шляхом насильства захоплювати чужі території та руйнувати незалежну країну. Рік тому мужній український народ показав усьому світові, як самовіддано можна боротися за свою свободу і незалежність, гідно протистояти окупантам із непохитною вірою в перемогу.
Координаційна рада Білорусі весь цей час повністю і безперечно підтримує уряд і народ незалежної України в їхній рішучій боротьбі проти агресора. Ми співпереживаємо біль, через який ви проходите щодня.

У 2020 році білоруси вкотре повстали проти диктатури. І, незважаючи на те, що Лукашенко з Путіним у відповідь посилили союз, спрямований на знищення національної відмінності білоруського та українського народів, ми не зупинили свій спротив.

Наші народи пов’язують не тільки кілометри кордону, а й століття спільної історії та спільної боротьби з російським імперіалізмом. Величезна кількість білорусів і білорусок підтримували Україну під час “Революції Гідності” на Майдані. Ми продовжуємо підтримувати вас і тепер, коли десятки тисяч білорусів зараз у в’язницях, а сотні тисяч живуть в умовах нескінченних репресій, під загрозою насильства або у вигнанні. Тому Лукашенко досі не відважився посилати білоруську армію в Україну, бо знає, що переважна більшість білорусів виступає проти російської агресії, і величезна кількість підтримує Україну.

Координаційна рада розраховує на новий якісний рівень співпраці з представницькими органами влади для досягнення спільних цілей, які наближають нашу спільну перемогу.

Білоруси і білоруски самовіддано служать як волонтери, приймають у себе біженців з України. Наші добровольці з перших днів воюють у лавах ЗСУ. Білоруси всередині країни, ризикуючи власним життям і свободою, зупиняли потяги диверсіями на залізниці та виходили на акції проти війни. Наші Кіберпартизани, незалежні журналісти і блогери плідне працюють на інформаційному фронті і поширюють правду про військові злочини і злочинців. Ми розуміємо, що обидві наші країни не будуть вільними і квітучими поки над ними залишається навіть потенційна загроза “руського миру”.

Координаційна рада підкреслює, що позиція Олександра Лукашенка не відображає позиції більшої частини біларусів. Ми впевнені, що двох диктаторів та їхніх союзників чекає міжнародний трибунал та історична відповідальність за злочини проти людяності. А Україну та Білорусь чекає великий шлях відновлення. На ньому буде й історична відповідальність за дії терористичного режиму Лукашенка, і спільний шлях до будівництва нової системи безпеки, економічного розвитку та добросусідства в регіоні. До цього часу ми декларуємо, що прикладемо всі можливі зусилля, щоб безупинно підтримувати Україну.

Слава Україні! Живе Білорусь!