Палажэнне аб арганізацыі слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету

Палажэнне аб арганізацыі слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету

Падрыхтаваны Лізаветай Пракопчык і Арцёмам Бруханом

1. Агульныя палажэнні

1.1. Слуханні АПК праводзяцца па ініцыятыве Каардынацыйнай рады (КР) з мэтай ацэнкі дзейнасці і вынікаў працы за пэўны перыяд. Згодна з артыкулам 3.1.4 Пратакола ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай Беларусі (КР), Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі (АПК) і Офісам Святланы Ціханоўскай (ОСЦ), прынятым Каардынацыйнай Радай 2 жніўня 2024 года, у сферу кампетэнцыі Каардынацыйнай Рады ўваходзіць ажыццяўленне грамадзянскага кантролю за дзейнасцю інстытутаў дэмакратычных сіл шляхам маніторынгу і аналізу вынікаў іх дзейнасці, а таксама заслухоўвання публічных справаздач аб выкананні іх функцый;

1.2. Асноўныя задачы слуханняў:

1.2.1. ацаніць дзейнасць АПК і даць рэкамендацыі для далейшай працы;

1.2.2. забяспечыць празрыстасць і падсправаздачнасць перад шырокай грамадскасцю і міжнароднымі партнёрамі;

1.3. Слуханні прызначаюцца рашэннем Каардынацыйнай рады.

2. Арганізацыя і падрыхтоўка слуханняў

2.1. Каардынацыйная рада вызначае дату, фармат і спіс удзельнікаў слуханняў па ўзгадненні з АПК.

2.2. Сакратарыят КР забяспечвае арганізацыю слуханняў: лагістыку, тэхнічную падтрымку, падрыхтоўку матэрыялаў.

2.3. Прадстаўнік АПК мае права падрыхтаваць пісьмовую справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці і перадаць яе за 7 дзён да прызначанай даты слуханняў.

2.4. Кожная фракцыя Каардынацыйнай рады мае права задаць да 2 пытанняў.

2.4.1. Група нефракцыйных дэлегатаў мае права задаваць тую самую колькасць пытанняў, калі колькасць дэлегатаў у ёй як мінімум такая ж, як у самай маленькай фракцыі бягучага склікання.

2.4.2. Мадэратар можа даць магчымасць фракцыям задаваць дадатковыя пытанні, калі не быў выкарыстаны ўвесь час.

3. Правядзенне слуханняў

3.1. Структура і таймінг слуханняў

3.1.1. Уступная частка (да 5 хвілін): слова Спікера КР або Віцэ-спікера;

3.1.2. Прэзентацыя прадстаўніка АПК (да 20 хвілін);

3.1.3. Сесія пытанняў і адказаў:

3.1.3.1. Кожная фракцыя мае права як мінімум на 2 пытанні;

3.1.3.1.1. Калі пры заслухоўванні прадстаўніка быў выкарастаны не ўвесь час, мадэратар мае права даць фракцыям магчымасць працягнуць задаваць пытанні ў парадку чаргі, заданай раней.

3.1.3.1.2. Чарговасць вызначаецца жараб’ёўкай.3.1.3.1.3. Кожнае пытанне — да 2 хвілін;3.1.3.2. Адказ на кожнае пытанне — да 5 хвілін;3.1.3.3. Пасля слуханняў усіх прадстаўнікоў прадугледжаны выступ кіраўніцы АПК (да 15 хвілін).3.1.3.4. Заключная частка (да 5 хвілін): падвядзенне вынікаў мадэратарам.

3.2. Роля мадэратара

3.2.1. Мадэратар слуханняў — Спікер або Віцэ-спікер КР.

3.2.2. Мадэратар/-ка:

3.2.2.1. сочыць за выкананнем таймінгу;

3.2.2.2. адхіляе пытанні па-за тэмай або з парушэннем этыкі;

3.2.2.3. забяспечвае парадак выступленняў;

3.2.2.4. Прыймае іншыя рашэнні падчас правядзення слуханняў, якія не супярэчаць дадзенаму палажэнню.

3.3. Тэхнічнае забеспячэнне

3.3.1. Слуханні праводзяцца ў фізічным фармаце або анлайн (Zoom, Teams ці іншая платформа) з магчымасцю трансляцыі для зацікаўленых асоб.

3.3.2. У выпадку закрытых слуханняў забеспячэнне трансляцыі не прадугледжваецца, але відэазапіс захоўваецца ў архіве КР з доступам толькі для сябраў КР.

3.3.3. Удзельнікі маюць права звярнуцца ў сакратарыят Каардынацыйнай рады па пытаннях тэхнічнай падтрымкі не пазней за 24 гадзіны да даты слуханняў.

4. Паводзіны ўдзельнікаў

4.1. Усе ўдзельнікі слуханняў (мадэратар, прадстаўнік АПК, сябры фракцый, эксперты) абавязаны:

4.1.1. паважаць адзін аднаго, выкарыстоўваць ветлівыя формы звароту;

4.1.2. не перарываць выступоўцаў;

4.1.3. пазбягаць асабістых абраз і непрымальных выказванняў;

4.1.4. выконваць этычныя нормы, замацаваныя ў Кодэксе паводзін Каардынацыйнай рады.

4.2. Мадэратар (-ка) мае права папярэдзіць удзельніка або пазбавіць яго слова ў выпадку парушэння правілаў і этычных нормаў. Пры сістэматычных парушэннях — прымяняць санкцыі, уключаючы выдаленне з памяшкання або блакаванне доступу ў анлайн-прасторы.

4.3. Калі ўдзельнік лічыць, што ў дачыненні да яго прымянілі неабгрунтаваныя санкцыі, ён можа падаць зварот у пісьмовай форме Нарадзе Фракцый альбо Сакратарыяту не пазней за 2 працоўныя дні пасля заканчэння слухання.

5. Працэдура прыняцця рашэнняў і падрыхтоўка заключэння

5.1. Падрыхтоўка заключэння

5.1.1. За падрыхтоўку заключэння і рэкамендацый па выніках слуханняў адказваюць адпаведныя профільныя камісіі Каардынацыйнай рады.

5.1.2. Спіс адказных камісій за кожнага прадстаўніка вызначаецца асобным галасаваннем КР.

5.1.3. Агульнае заключэнне павінна быць падрыхтавана не пазней за 3 працоўны дні пасля слуханняў.

5.1.4 Заключэнне па кожнаму прадстаўніку зацвярджаецца галасаваннем КР.

5.1.5. Прыняцце ці не прыняцце справаздачы АПК адбываецца шляхам галасавання КР.

6. Заключныя палажэнні

6.1. Гэты Рэгламент набірае моц з дня яго зацвярджэння Каардынацыйнай радай і дзейнічае да ўнясення ў яго змяненняў або да прыняцця новага дакумента.

6.2. Змены і дапаўненні ў рэгламент могуць уносіцца толькі па рашэнні Каардынацыйнай рады.

6.3. Усе пытанні, што не ўрэгуляваны дадзеным рэгламентам, вырашаюцца ў адпаведнасці са Статутам Каардынацыйнай рады і іншымі нарматыўнымі дакументамі КР.