Працоўныя групы

3.1. Першаснай і асноўнай формай узаемадзеяння дэлегатаў з’яўляецца фракцыя. Для павышэння эфектыўнасці працы Каардынацыйнай Рады фармалізаваныя ўзаемадзеянні груп дэлегатаў могуць ажыццяўляцца таксама праз працоўныя групы і камісіі.

3.6 Працоўная група — гэта добраахвотнае аб’яднанне не меней за трох дэлегатаў для ажыццяўлення праектнай ці сталай дзейнасці і скіравана на выкананне адмысловых задач, якія не супярэчаць дзейнаму Статуту Каардынацыйнай Рады.

3.7 Працоўная група паведамляе Сакратарыят пра сваё стварэнне, склад, кіраўніка, мэты і задачы, працэс ажыццяўлення дзейнасці і прыняцця рашэнняў, а таксама аб спыненні дзейнасці групы. Адказнасць за поўнасць і актуальнасць звестак пра працоўную групу, якія перададзеныя ў Сакратарыят, ляжыць на кіраўніках працоўнай групы.

У цяперашні час ідзе фармаваньне працоўных груп КР чацьвёртага скліканьня.
Старонка будзе дапаўняцца