Палажэнне аб Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы

Палажэнне аб Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы

Раздзел 1. Умовы ўдзелу прадстаўнічай дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў працы Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы (Кангрэс)

11 лютага 2025 года Бюро Кангрэса прыняло рашэнне запрасіць беларускія дэмакратычныя сілы да ўдзелу ў сесіях Кангрэсу згодна з наступнымі ўмовамі (Дадатак 2):

Каардынацыйная рада прызначыць з ліку сваіх членаў, абраных 25-27 мая 2024 года, 3 (трох) прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў сесіях Кангрэса і яго Палат, якія адбудуцца ў 2025 годзе, а таксама ў пасяджэннях камітэтаў, што праводзяцца падчас гэтых сесій; таксама могуць быць прызначаныя 3 (тры) намеснікі, кожны з якіх можа замяніць прадстаўніка пры неабходнасці;

пры прызначэнні гэтых прадстаўнікоў Каардынацыйная рада павінна забяспечыць справядлівае прадстаўніцтва палітычных партый, груп або фракцый у яе складзе, а таксама ўключыць сярод прадстаўнікоў і намеснікаў хаця б аднаго прадстаўніка менш прадстаўленага гендару ў Каардынацыйнай радзе;

Каардынацыйная рада павінна перадаць спіс прызначаных асоб Прэзідэнту Кангрэса да заканчэння тэрміну рэгістрацыі на першую сесію Кангрэса пасля гэтага рашэння Бюро – 14 сакавіка 2025 г.;

Каардынацыйная рада можа прызначыць аднаго сакратара/саветніка, які будзе аказваць падтрымку прадстаўнікам і намеснікам, суправаджаць іх на сесіях і пасяджэннях камітэтаў, без права выступу і галасавання;

Поўны тэкст глядзі ў Дадатку 2 на ангельскай і беларускай мовах.

Раздзел 2. Працэдура фармавання дэлегацыі

Міжнародная камісія Каардынацыйнай рады (КР) публікуе ў адпаведным чаце прапанову аб фармаванні Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі у Кангрэсе з сябраў КР. Прапанова ўключае заклік да фракцый і сябраў КР вылучыць кандыдатаў у склад дэлегацыі, а таксама наступную інфармацыю:

дэдлайн па вылучэнні кандыдатаў – 72 гадзіны з моманта публікацыі

патрабаванні да дэлегацыі з боку Кангрэса

спасылку на дадзенае Палажэнне і дадаткі да яго, з якімі ўсе кандыдаты абавязаныя азнаёміцца.

Фракцыі і сябры КР накіроўваюць у Міжнародную камісіі кароткую інфармацыю аб кандыдаце:

Імя і прозьвішча

Фракцыя

Пералік камісій КР, у якіх працуе кандыдат

Валоданне замежнымі мовамі

Сфера кампетэнцыі і досьвед міжнароднай працы і мясцовага самакіравання.

Міжнародная камісія уносіць усіх кандыдатаў у спіс і разам з кароткім апісаннем кампетэнцый і досведу кожнага кандыдата і выносіць на разгляд агульнага складу КР праз працоўны чат КР “Прапановы”.

Спіс кандыдатаў выносіцца для прыняцця рашэння Агульнага пасяджэння КР метадам рэйтынгавага галасавання.

Фінальны склад дэлегацыі з 3-х прадстаўнікоў і 3-х намеснікаў фармуецца з 6-ці кандыдатаў, набраўшых большасць галасоў, з якіх першыя 3 уваходзяць у асноўны склад дэлегацыі.

У складзе дэлегацыі павінны ўваходзіць як мінімум 1 дэлегат і 1 намеснік, якія прадстаўляюць менш прадстаўлены гендар. Пры правядзенні рэйтынгавага галасавання, калі ў спісе абраных не хапае прадстаўнікоў гэтага гендару, у склад уключаецца наступны кандыдат гэтага гендару.

Дэлегат у Кангрэс абіраецца на ўсю кадэнцыю Каардынацыйнай рады. Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў магчымае:

Па асабістай заяве кандыдата.

У выпадку выхаду дэлегата са склада КР ці з Фракцыі, якая яго накіравала.

Па рашэнню Фракцыі ці Агульнага пасяджэння у выпадку невыканання абавязкаў дэлегата ці па іншых прычынах, якія негатыўна адбіваюцца на дзейнасці дэлегацыі.

Заява аб выхадзе ці рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў дэлегата накіроўваецца ў Міжнародную камісію цягам 48 гадзін.

Прызначэнне новага сябра дэлегацыі ажыцяўляецца Агульным пасяджэннем ў адпаведнасці з працэдурай, апісанай у пп. 1-5. дадзенага раздзела. Новаабраны чалец дэлегацыі ўваходзіць у склад дэлегацыі ў якасці намесніка.

Спікер КР альбо кіраўнік Міжнароднай камісіі КР перадае Прэзідэнту Кангрэса спіс Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў вызначаны срок і інфармуюе аб зменах ў складзе дэлегацыі.

Раздзел 3. Каардынацыя працы дэлегацыі

Каардынацыя працы Дэлегацыі ажыццяўляецца ў спецыяльна створаным працоўным чаце, куды могуць уваходзіць: сябры Дэлегацыі і іх намеснікі – з правам голаса; сакратар Дэлегацыі, кіраўнік Міжнароднай камісіі КР, спікер КР, эксперты па працы з Кангрэсам і Радай Эўропы – у якасці кансультантаў без права голаса.

Дэлегацыя абірае кіраўніка дэлегацыі з ліку асноўных дэлегатаў.

Фінальны склад Дэлегацыі з 3-х чалавек на кожную сесію вызначаецца з улікам палітычнай і гендернай збалансаванасці, роўнага права кожнага дэлегата ўдзельнічаць у сесіях, парадку дня камітэтаў і палітычных груп сесіі Кангрэса, актуальных задач міжнароднай працы.

Сябрамі дэлегацыі пры падрыхтоўцы да пасяджэнняў Кангрэса ўзаемадзейнічаюць з сябрамі Міжнароднай камісіі, профільнымі камісіямі КР і экспертамі.

Раздзел 4. Кампетэнцыі дэлегатаў

Экспертнасць: спецыялізацыя на тэмах камітэтаў Кангрэса, валоданне экспертызай па адпаведных тэмах, магчымасць ангажаваць у падрыхтоўку да сесіі іншых чальцоў камісій КР і экспертаў.

Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым для эфектыўнай камунікацыі на ўзроўні камітэтаў і з іншымі дэлегатамі.

Камунікацыйныя якасці: здольнасцьі ўсталёўваць і захоўваць кантакты, весці канструктыўны дыялог, мець дыпламатычныя навыкі для эфектыўнага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі Кангрэса, весці перапіску.

Раздзел 5. Сакратар Дэлегацыі

Сакратар каардынуе дзейнасць Дэлегацыі з Кангрэсам і падтрымлівае камунікацыю з сакратарыятамі Кангрэса і камітэтаў.

Асноўныя функцыі сакратара – забеспячэнне перадачы дакументаў, інфармацыі і кантактаў паміж дэлегацыяй і сакратарыятам Кангрэса.

Неабходныя кампетэнцыі сакратара: веданне ангельскай мовы, навыкі дыпламатычнай перапіскі, арганізацыі візітаў і сустрэч.

Прапановы па кандыдатурах сакратара дэлегацыі дасылаюцца ў Міжнародную камісію КР цягам 72 гадзін ад моманта публікацыі паведамлення ў адпаведным чаце КР для прыняцця рашэння Агульнага пасяджэння метадам рэйтынгавага галасавання.

Дадатак 1

Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў Кангрэсе

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў прыняў рашэнне аб стварэнні дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі для ўдзелу у працы сесій. Гэта важны крок у рамках рэалізацыі плана па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і міжнароднымі інстытутамі.

Дэлегацыя:

У склад дэлегацыі ўвойдуць 3 прадстаўнікі і 3 намеснікі, абраныя з ліку членаў КР, а таксама сакратар.

Неабходна забяспечыць сумленнае прадстаўніцтва палітычных партый і фракцый, а таксама гендэрны баланс.

Спіс Дэлегацыі павінны быць перададзены Прэзідэнту Кангрэса не пазней як за тыдзень да пачатку сесіі – да 14 сакавіка 2025 года.

Дэлегацыя будзе мець права прыняць ўдзел у сесіі Кангрэса 24-27 сакавіка і 27-30 кастрычніка 2025 года. У якасці выключэння удзел у сесіі змогуць прыняць 7 чалавек: дэлегаты, насменікі і сакратар дэлегацыі. Кангрэс аплочвае лагістычныя выдаткі і суткавыя ў адпаведнасці з правіламі Рады Эўропы.

Паўнамоцтвы дэлегацыі

Прызначаныя прадстаўнікі або іх намеснікі, якія замяняюць іх належным чынам, будуць мець права выступаць на згаданых сесіях пры ўмове згоды Прэзідэнта Кангрэса або адпаведнай Палаты, а таксама на пасяджэннях камітэтаў – з дазволу старшыні камітэта; права голасу яны мець не будуць;

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл могуць удзельнічаць у сустрэчах палітычных груп Кангрэса па іх меркаванні і згодна з усталяванымі імі ўмовамі;

Бюро падвядзе вынікі выканання гэтага рашэння ў снежні 2025 года або раней, калі гэта будзе палічана неабходным, з мэтай яго магчымага падаўжэння, змянення або скасавання гэтых дамоўленасцей.

Дэлегацыя КР будзе працаваць у 3 асноўных камітэтах Кангрэса, а таксама ў падкамітэтах і іншых структурах падчас сесій, працы палітычных груп.

Дэлегацыя і змены ў яе складзе

Склад дэлегацыі фарміруецца на ўсю кадэнцыю КР. Склад дэлегацыі можа быць зменены толькі па сур’ёзных прычынах. Не вітаецца змена складу дэлегацыі пад канкрэтныя пасяджэнні ці рэзалюцыі.

Кампетэнцыі дэлегатаў

Экспертнасць. Ідэальным варыянтам будзе, калі дэлегаты маюць досвед мясцовага самакіравання, супрацы з Кангрэсам, валодаюць экспертызай па адпаведных тэмах працы камітэтаў. Акрамя таго, варта ангажаваць іншых спецыялістаў, сябраў профільных камісій КР, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для таго, каб унесці якасны ўнёсак у працу камітэтаў.

Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым для эфектыўнай камунікацыі на ўзроўні камітэтаў і з іншымі дэлегатамі. Хоць французская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай Кангрэса і на яе перакладаюцца дакуманты, большасць дэлегатаў размаўляе на ангельскай, на ёй жа часцей за ўсе вядуцца паседжанні камітэтаў.

Камунікацыйныя якасці. Дэлегаты павінны быць здольнымі ўсталёўваць і захоўваць кантакты, весці канструктыўны дыялог і мець дыпламатычныя навыкі для эфектыўнага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі Кангрэса, весці перапіску.

Сакратар дэлегацыі

Сакратар будзе каардынаваць дзейнасць дэлегацыі з Кангрэсам і падтрымліваць камунікацыю з камітэтамі. Асноўныя функцыі сакратара – забеспячэнне перадачы дакументаў і кантактаў паміж дэлегацыяй і сакратарыятам Кангрэса.

Сакратар дэлегацыі не будзе ўключаны ў працу Каардынацыйнай рады на ўнутраным узроўні. Функцыя сакратара будзе сканцэнтравана на працы ў Кангрэсе, і ён не будзе займацца камунікацыяй з КР на пастаяннай аснове. Каардынацыя паміж КР і дэлегацыяй будзе ажыццяўляцца кіраўніком дэлегацыі.

Кампетэнцыі сакратара: веданне ангельскай мовы, навыкі дыпламатычнай перапіскі, арганізацыі візітаў і сустрэч.

Дадатак 2

ENG

CG-BUR(2025)63-DEC

Appendix 3 – Future participation of representatives of the Belarusian democratic forces in Congress sessions and meeting

The Bureau decided:

to appoint a Congress rapporteur for a democratic Belarus who shall be entrusted with following the situation in this regard and keeping the Bureau informed of key developments, including in relation to the Belarusian democratic forces and civil society;

to invite the Co-ordination Council to appoint from among its members elected on 25-27 May 2024 three representatives of the Belarusian democratic forces to attend the sessions of the Congress and its Chambers to be held in 2025 and the committee meetings held during these sessions; three substitutes may also be appointed, each of whom may replace a representative should the need arise;

in making these appointments, the Co-ordination Council shall ensure fair representation of the political parties, groups or factions within the Co-ordination Council and shall include amongst the representatives and amongst the substitutes at least one member of the gender that is less well represented in the Co-ordination Council;

the Co-ordination Council shall transmit the list of persons appointed to the President of the Congress by the closing date for registration for the first session of the Congress following this Bureau decision;

the representatives, or the substitutes duly replacing them, shall have the right to speak in the above-mentioned sessions, subject to the consent of the President of the Congress or of the relevant Chamber, and in the above-mentioned committee meetings, subject to the consent of the chairperson of the committee; they shall not have the right to vote;

the Co-ordination Council may appoint one secretary/advisor to assist the representatives and substitutes, who may accompany them to sessions and committee meetings, without the right to speak or vote;

the representatives of Belarusian democratic forces may participate in meetings of the political groups of the Congress at the discretion of the groups themselves and according to the conditions established by the groups;

travel and subsistence expenses arising from the participation of the representatives and, if applicable, their secretary/advisor, shall not be charged to the ordinary budget of the Congress;

the Bureau shall take stock of the implementation of this decision in December 2025, or earlier should this be considered necessary, with a view, as appropriate, to its renewal or modification or to the termination of the above arrangements.

BEL

CG-BUR(2025)63-DEC

Дадатак 3 – Будучы ўдзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у сесіях і пасяджэннях Кангрэса

Бюро прыняло наступнае рашэнне:

прызначыць дакладчыка Кангрэса па пытаннях дэмакратычнай Беларусі, якому будзе даручана сачыць за сітуацыяй у гэтым кірунку і інфармаваць Бюро аб ключавых падзеях, уключаючы тыя, што тычацца беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці;

запрасіць Каардынацыйную раду прызначыць з ліку сваіх членаў, абраных 25-27 мая 2024 года, трох прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў сесіях Кангрэса і яго Палат, якія адбудуцца ў 2025 годзе, а таксама ў пасяджэннях камітэтаў, што праводзяцца падчас гэтых сесій; таксама могуць быць прызначаныя тры намеснікі, кожны з якіх можа замяніць прадстаўніка пры неабходнасці;

пры прызначэнні гэтых прадстаўнікоў Каардынацыйная рада павінна забяспечыць справядлівае прадстаўніцтва палітычных партый, груп або фракцый у яе складзе, а таксама ўключыць сярод прадстаўнікоў і намеснікаў хаця б аднаго прадстаўніка менш прадстаўленага гендару ў Каардынацыйнай радзе;

Каардынацыйная рада павінна перадаць спіс прызначаных асоб Прэзідэнту Кангрэса да заканчэння тэрміну рэгістрацыі на першую сесію Кангрэса пасля гэтага рашэння Бюро;

прызначаныя прадстаўнікі або іх намеснікі, якія замяняюць іх належным чынам, будуць мець права выступаць на згаданых сесіях пры ўмове згоды Прэзідэнта Кангрэса або адпаведнай Палаты, а таксама на пасяджэннях камітэтаў – з дазволу старшыні камітэта; права голасу яны мець не будуць;

Каардынацыйная рада можа прызначыць аднаго сакратара/саветніка, які будзе аказваць падтрымку прадстаўнікам і намеснікам, суправаджаць іх на сесіях і пасяджэннях камітэтаў, без права выступу і галасавання;

прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл могуць удзельнічаць у сустрэчах палітычных груп Кангрэса па іх меркаванні і згодна з усталяванымі імі ўмовамі;

выдаткі на праезд і пражыванне, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў і, пры неабходнасці, іх сакратара/саветніка, не будуць пакрывацца са звычайнага бюджэту Кангрэса;

Бюро падвядзе вынікі выканання гэтага рашэння ў снежні 2025 года або раней, калі гэта будзе палічана неабходным, з мэтай яго магчымага падаўжэння, змянення або скасавання гэтых дамоўленасцей.