Палажэнне аб дэлегацыі КР ў ПАРЭ
Палажэнне аб дэлегацыі Каардынацыйнай Рады Беларусі ў ПАРЭ
Раздзел 1. Мадальнасці ўдзелу прадстаўнічай дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў працы ПАРЭ (гл. Дадатак 2):
“З мэтай рэалізацыі пункта 12.1 Рэзалюцыі 2530 (2024) “Дэмакратычная будучыня для Беларусі” Бюро ПАРЭ 6 верасня 2024 года прыняло рашэнне запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі прызначыць дэлегацыю для ўдзелу ў працы Асамблеі і яе органаў згодна з наступнымі ўмовамі:
дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі павінна складацца з 3 прадстаўнікоў і 3 намеснікаў, якія будуць прызначаны Каардынацыйнай радай з ліку яе сяброў;
склад дэлегацыі павінен забяспечваць справядлівае прадстаўніцтва палітычных партый, груп ці фракцый у межах Каардынацыйнай рады і ўключаць як мінімум той жа працэнт недастаткова прадстаўленага полу, які ёсць у Каардынацыйнай радзе;
Каардынацыйная рада павінна перадаць Прэзідэнту Асамблеі спіс сяброў сваёй дэлегацыі, прызначаных на ўвесь перыяд сесіі, не пазней, чым за тыдзень да яе адкрыцця”.
Раздзел 2. Працэдура фармавання дэлегацыі
Міжнародная камісія Каардынацыйнай Рады (КР) публікуе ў адпаведным чаце прапанову аб фармаванні дэлегацыі Дэмакратычных сіл Беларусі у Парляменцкай Асамблее Рады Эўропы (ПАРЭ) з чальцоў КР. Прапанова ўключае заклік да фракцый і чальцоў КР вылучыць кандыдатаў у склад дэлегацыі, а таксама наступную інфармацыю:
дэдлайн па вылучэнні кандыдатаў
патрабаванні да дэлегацыі з боку ПАРЭ
спасылку на дадзенае Палажэнне і дадаткі да яго, з якімі ўсе кандыдаты абавязаныя азнаёміцца.
Фракцыі і чальцы КР накіроўваюць у Міжнародную камісію кароткую інфармацыю аб кандыдаце:
Імя і прозьвішча
Фракцыя
Пералік камісій КР, у якіх працуе кандыдат
Валоданне замежнымі мовамі
Камітэты ПАРЭ і палітычныя групы, у дзейнасці якіх плануе ўдзельнічаць
Сфера кампетэнцыі і досьвед міжнароднай працы
Міжнародная камісія уносіць усіх кандыдатаў у спіс і разам з кароткім апісаннем кампетэнцый і досведу кожнага кандыдата і выносіць яго на разгляд агульнага складу КР праз працоўны чат КР “Прапановы”, а таксама на парадак дня бліжэйшага Агульнага паседжання.
Кожны кандыдат прадстаўляе сябе і прыярытэты сваёй дзейнасці ў ПАРЭ на Агульным паседжанні КР у адпаведнасці з рэгламентам, вызначаным Спікерам.
Спіс кандыдатаў выносіцца на зацвярджэнне Агульным складам КР метадам рэйтынгавага галасавання.
Фінальны склад дэлегацыі з 3-х прадстаўнікоў і 3-х замяшчальнікаў фармуецца з 6-ці кандыдатаў, набраўшых большасць галасоў, з якіх першыя 3 уваходзяць у асноўны склад дэлегацыі.
Чальцы дэлегацыі, якія раней не ўваходзілі ў склад Міжнароднай камісіі КР, аўтаматычна становяцца сябрамі Міжнароднай камісіі.
Дэлегат у ПАРЭ абіраецца на ўсю кадэнцыю Каардынацыйнай рады. Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў магчымае:
Па асабістай заяве кандыдата.
У выпадку выхаду дэлегата са склада КР ці з Фракцыі, якая яго накіравала.
Па рашэнню Фракцыі, ці Агульнага паседжання у выпадку невыканання абавязкаў дэлегата ці іншых прычын, якія негатыўна адбіваюцца на дзейнасці дэлегацыі.
Заява аб выхадзе ці рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў дэлегата накіроўваецца ў Міжнародную камісію цягам 48 гадзін.
Прызначэнне новага чальца дэлегацыі адбываецца Агульным паседжаннем ў адпаведнасці з працэдурай, апісанай у пп. 1-5. дадзенага раздзела. Новаабраны чалец дэлегацыі ўваходзіць у склад дэлегацыі ў якасці намесніка.
Спікер КР перадае Прэзідэнту ПАРЭ спіс дэлегацыі Дэмакратычных сіл Беларусі ў вызначаны срок і інфармуюе аб зменах ў складзе дэлегацыі.
Раздзел 3. Каардынацыя працы дэлегацыі
Каардынацыя працы дэлегацыі ажыццяўляецца ў асноўным чаце Міжнароднай камісіі КР і на паседжаннях Міжнароднай камісіі;
Фінальны склад дэлегацыі з 3-х чалавек на кожную сесію вызначаецца чальцамі дэлегацыі з улікам палітычнай сбалансаванасці дэлегацыі, роўнага права кожнага дэлгата ўдзельнічаць у сесіях, парадку дня камітэтаў і палітычных груп сесіі ПАРЭ, актуальных задач міжнароднай працы.
Чальцам дэлегацыі рэкамендавана рыхтавацца да паседжанняў загадзя у супрацы з чальцамі Міжнароднай камісіі, профільнымі камісіямі КР і экспертамі.
Раздзел 4. Кампетэнцыі дэлегатаў
Экспертнасць: спецыялізацыя на тэмах камітэтаў ПАРЭ, валоданне экспертызай па адпаведных тэмах, магчымасць ангажаваць у падрыхтоўку да сесіі іншых чальцоў камісій КР і экспертаў.
Валоданне англійскай мовай з’яўляецца абавязковым для эфектыўнай камунікацыі на ўзроўні камітэтаў і з іншымі дэлегатамі.
Камунікацыйныя якасці: здольнасцьі ўсталёўваць і захоўваць кантакты, весці канструктыўны дыялог, мець дыпламатычныя навыкі для эфектыўнага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі ПАРЭ, весці перапіску.
Раздзел 5. Сакратар дэлегацыі
Сакратар будзе каардынаваць дзейнасць дэлегацыі з ПАРЭ і падтрымліваць камунікацыю з сакратарыятамі ПАРЭ і камітэтаў.
Асноўныя функцыі сакратара – забеспячэнне перадачы дакументаў, інфармацыі і кантактаў паміж дэлегацыяй і сакратарыятам ПАРЭ.
Неабходныя кампетэнцыі сакратара: веданне ангельскай мовы, навыкі дыпламатычнай перапіскі, арганізацыі візітаў і сустрэч.
Прапановы па кандыдатурах сакратара дэлегацыі дасылаюцца ў Міжнародную камісію КР і зацвярджаецца Агульным паседжаннем.
Дадатак 1
Пратакол адкрытага паседжання Міжнароднай камісіі КР ад 4.10.2024 г.
Тэма: Дэлегацыі Каардынацыйнага Савета ў ПАРЭ
Запрошаны эксперт: Аляксандр Шлык
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прыняла рашэнне аб запрашэнні дэлегацыі Каардынацыйнай Рады (КР) да працы ў рамках Асамблеi i яе органах. Гэта важны крок у рамках рэалізацыі плана па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і міжнароднымі інстытутамі.
Тэкст рашэння: https://pace.coe.int/en/files/33740/html#_TOC_d135e1283
Дэлегацыя КР:
У склад дэлегацыі ўвойдуць 3 прадстаўнікі і 3 намеснікі, абраныя з ліку членаў КР.
Неабходна забяспечыць сумленнае прадстаўніцтва палітычных партый і фракцый, а таксама гендэрны баланс (не менш за 40% жанчын).
Імёны дэлегатаў павінны быць перададзены Прэзідэнту ПАРЭ не пазней як за тыдзень да пачатку сесіі.
Паўнамоцтвы дэлегацыі
Дэлегацыя КР будзе працаваць у шасці асноўных камітэтах ПАРЭ, а таксама ў падкамітэтах і іншых структурах падчас сесій, працы палітычных груп.
Каляндар сесій і паседжанняў: https://pace.coe.int/en/calendar/month/2024/10
Прысутнасць на сесіях ПАРЭ, якія адбываюцца 4 разы на год у Страсбурзе. Дэлегацыя ня будзе мець права прысутнічаць на пленарных сесіях, але можа працаваць на палях і удзелнічаць у паседжаннях камітэтаў, якія адбываюцца падчас сесіі. Наступная частковая сесія пройдзе 27-31 студзеня 2025г.
Дэлегацыя мае права ўдзельнічаць у працы камітэтаў, выказвацца падчас абмеркаванняў (пры ўмове, што слова будзе дадзена вядучым), але не мае права галасаваць. Сакратар дэлегацыі можа прысутнічаць на пасяджэннях, але без права на выказванне ці галасаванне.
Пералік камітэтаў:
Палітычны камітэт.
Камітэт па юрыдычных пытаннях і правах чалавека.
Камітэт па сацыяльных пытаннях, ахове здароўя і ўстойлівым развіцці.
Камітэт па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах.
Камітэт па культуры, навуцы, адукацыі і медыя.
Камітэт па роўнасці і недыскрымінацыі.
Усе камітэты і падкамітэты ПАРЭ: https://pace.coe.int/en/pages/committees
Прадстаўнікі дэлегацыі могуць браць удзел у дзейнасці палітычных групаў ПАРЭ, такіх як Еўрапейская народная партыя (ЕПП), група сацыялістаў і іншыя. Гэта дае магчымасць для больш шырокага ўзаемадзеяння і фармавання кааліцый па пытаннях, якія маюць значэнне для Беларусі і ўсяго еўрапейскага рэгіёна.
Палітычныя групы: https://pace.coe.int/en/pages/polgroups
Работа падчас сесій і у камітэтах
Дэлегацыя будзе прымаць удзел у працы камітэтаў, якія не заўсёды супадаюць па часе. Прадстаўнікам КР варта займацца і пытаннямі агульнаеўрапейскага тыпу, а не абавязкова толькі тымі, што напрамую датычацца Беларусі. Пры гэтым трэба ўважліва сачыць за парадкам дня, каб выбіраць прыярытэтныя тэмы для ўдзелу. Не ўсе камітэты маюць аднолькавую важнасць для Беларусі, таму варта засяродзіцца на тых, дзе можна ўнесці найбольш значны ўклад.
Праца па падрыхтоўцы да сесій вядзецца загадзя. Усе рэзалюцыі і дакументы, якія абмяркоўваюцца на пленарных пасяджэннях, спачатку праходзяць стадыі абмеркавання ў камітэтах. Важна разумець, што дэлегацыя КР будзе мець магчымасць удзельнічаць у гэтай рабоце на ўзроўні камітэтаў.
Структура працы з дакументамі у камітэтах ПАРЭ:
Ідэя ці пытанне абмяркоўваецца падчас дэбатаў.
Камітэт вызначае дакладчыка, які рыхтуе праект даклада.
Дакладчык мае доступ да рэсурсаў і падтрымкі для падрыхтоўкі дакумента, уключаючы візіты, збор інфармацыі і г.д.
Гэты праект разглядаецца камітэтам, уносяцца папраўкі, рыхтуецца рэзалюцыя.
Папраўкі абмяркоўваюцца і галасуюцца на пасяджэнні камітэта. У гэтым працэсе дэлегацыя можа прымаць удзел, але не галасаваць.
Асаблівае значэнне мае кантакт з сакратаром камітэта, які дапамагае ў рабоце з дакументамі і распаўсюджвае інфармацыю. Прысутнасць у мэйл-лістах камітэта – важны аспект для своечасовага атрымання дакументаў і абвестак.
Дэлегацыя КР можа працаваць з іншымі членамі камітэтаў для фарміравання кааліцый па ключавых пытаннях. Гэта дазваляе ўзмацніць уплыў на абмеркаванні і рашэнні, якія прымаюцца ў ПАРЭ.
Дэлегацыя і змены ў яе складзе
Склад дэлегацыі фарміруецца на ўсю кадэнцыю КР. Склад дэлегацыі можа быць зменены толькі па сур’ёзных прычынах. Не вітаецца змена складу дэлегацыі пад канкрэтныя пасяджэнні ці рэзалюцыі.
Кампетэнцыі дэлегатаў
Экспертнасць. Ідэальным варыянтам будзе, калі дэлегаты валодаюць экспертызай па адпаведных тэмах. Акрамя таго, варта ангажаваць іншых спецыялістаў, чальцоў профільных камісій КР, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для таго, каб унесці якасны ўнёсак у працу камітэтаў.
Валоданне англійскай мовай з’яўляецца абавязковым для эфектыўнай камунікацыі на ўзроўні камітэтаў і з іншымі дэлегатамі. Хоць французская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай ПАРЭ і на яе перакладаюцца дакуманты, большасць дэлегатаў размаўляе на ангельскай, на ёй жа часцей за ўсе вядуцца паседжанні камітэтаў.
Камунікацыйныя якасці. Дэлегаты павінны быць здольнымі ўсталёўваць і захоўваць кантакты, весці канструктыўны дыялог і мець дыпламатычныя навыкі для эфектыўнага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі ПАРЭ, весці перапіску.
Сакратар дэлегацыі
Сакратар будзе каардынаваць дзейнасць дэлегацыі з ПАРЭ і падтрымліваць камунікацыю з камітэтамі. Асноўныя функцыі сакратара – забеспячэнне перадачы дакументаў і кантактаў паміж дэлегацыяй і сакратарыятам ПАРЭ.
Сакратар дэлегацыі не будзе ўключаны ў працу Каардынацыйнага Савета на ўнутраным узроўні. Функцыя сакратара будзе сканцэнтравана на працы ў ПАРЭ, і ён не будзе займацца камунікацыяй з КР на пастаяннай аснове. Каардынацыя паміж КР і дэлегацыяй будзе ажыццяўляцца кіраўніком дэлегацыі.
Кампетэнцыі сакратара: веданне ангельскай мовы, навыкі дыпламатычнай перапіскі, арганізацыі візітаў і сустрэч.
Далейшае супрацоўніцтва з ПАРЭ
Рашэнне аб стварэнні дэлегацыі можа быць перагледжана праз год або раней, у залежнасці ад вынікаў яе працы. Важна, каб дэлегацыя паказала эфектыўнасць і канструктыўнасць у сваёй дзейнасці, каб у будучыні мець магчымасць удзельнічаць у пленарных пасяджэннях ПАРЭ.
Хоць фармальны мемарандум паміж дэлегацыяй КР і ПАРЭ не плануецца, удзел у працы камітэтаў і сесій будзе фармалізавацца праз паўнавартаснае ўзаемадзеянне з ПАРЭ і яе структурамі.
Стварэнне дэлегацыі – гэта калейны крок на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва з Радай Еўропы і ПАРЭ. Далейшы поспех будзе залежаць ад эфектыўнасці ўдзелу дэлегацыі ў працы ПАРЭ і яе камітэтаў.
Дадатак 2
Modalities of participation of a representative delegation of Belarusian democratic forces in the work of the Assembly
With a view to implementing paragraph 12.1 of Resolution 2530 (2024) “A democratic future for Belarus”, the Bureau decided on 6 September 2024 to invite the Belarusian democratic forces to designate a delegation to participate in the work of the Assembly and its bodies, according to the modalities and conditions set out below:
• the delegation of the Belarusian democratic forces shall be composed of 3 representatives and 3 substitutes to be designated by the Coordination Council amongst its members;
• the delegation shall be composed to ensure a fair representation of the political parties, groups or factions within the Coordination Council and to include at least the same percentage of the under-represented sex as is present in the Coordination Council;
• the Coordination Council shall transmit to the President of the Assembly no less than one week before the opening of the session the list of the members of its delegation, appointed for the duration of the entire session. The list should be submitted to the Bureau for approval and subject to ratification by the Assembly through the Progress report;
• as a transitional measure for 2024, following elections held in May 2024, the Coordination Council shall transmit the list of members of its delegation to the President of the Assembly no less than one week before the opening of the first part-session of the Assembly following the Bureau decision as ratified by the Assembly through its Progress report;
• following future elections to the Coordination Council, appointments to the Assembly shall be made within six months of the election. The existing delegation shall expire at the opening of the first sitting of the Assembly or meeting of the Standing Committee following the appointment of the new delegation by the Coordination Council or following the expiry of the six-month period after the election date;
• members of the delegation shall have the right to participate in the work of committees (including sub-committees and ad hoc sub-committees) and networks during part-sessions, with the exception of the Committee on the Honouring of Obligations and Commitments by Member States of the Council of Europe (Monitoring Committee), the Committee on Rules of Procedure, Immunities and Institutional Affairs, and the Committee on the Election of Judges to the European Court of Human Rights;
• members of the delegation participating in the above-mentioned meetings may speak if authorised by the chairperson. They shall not have the right to vote;
• secretaries of the delegation may attend the meetings of committees of the Assembly,
except those of the Monitoring Committee, the Committee on Rules of Procedure, Immunities and Institutional Affairs, and the Committee on the Election of Judges to the European Court of Human Rights;
• members of the delegation of Belarusian democratic forces may participate in the work of political groups according to the conditions established by the groups;
• the Bureau shall take stock of the implementation of this decision in one year time, or before should it be considered necessary. This may include modalities for the presence of the representative delegation of Belarusian democratic forces in the Assembly chamber.