Другі раз запар сябра прэзідыума КР Максім Знак сустракае дзень народзінаў за кратамі. Не будзем распавядаць, што ён сядзіць ні за што, бо Максім відавочна страшны чалавек для рэжыму. Знаку прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі за яго прафесіяналізм, прынцыповасць, веру ў прафесію і любоў да Беларусі і беларусаў.
 
Не будзем заклікаць вас пісаць лісты Максіму, бо хутчэй за ўсё цэнзура іх не прапусціць. Каб вашыя віншаванні дакладна дайшлі, прапануем пакінуць іх у каментарах ці паведамленнях у нашых сацсетках, а мы перададзім іх родным юрыста.
 
Калі ў вас апускаюцца рукі, далучайцеся да суполак, якія вядуць блізкія Максіма, бо з такім кантэнтам вы дакладна пратрымаецеся да перамогі.
Тэлеграм: https://t.me/maksimznak
Інстаграм: https://www.instagram.com/zna4ok_ceramics/
 
Мы віншуем Максіма і жадаем яму і яго сям’і сілаў, энергіі, здароўя і каб хутчэй збылася агульная мара.
 
З народзінамі, Неверагодны Максім.
Верым. Можам. Пераможам.

Еще новости

Поделиться