Чаму, нягледзячы на санкцыі, рубель умацоўваецца? Якой будзе далейшая дынаміка і ці варта захоўваць зберажэнні ў валюце – каментуе сябра КР, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Цяперашняя стабілізацыя беларускага рубля, на думку эканаміста КР, – часовая з’ява. Асноўная прычына ў тым, што цяпер імпарт крыху перавышае экспарт і адбываецца выгадная дынаміка вонкавых коштаў. Але тэндэнцыі, якія зараз спрыяюць ўмацаванню рубля, паступова будуць згасаць.

Бяруся сцвярджаць, што перыяд, які мы цяпер назіраем – гэта транзітны перыяд, то бок часовы і няўстойлівы. Такія суадносіны экспарту і імпарту будуць далей мяняцца ў неспрыяльным напрамку. Тое ж самае можна чакаць і ад дынамікі вонкавых коштаў. Для мінімізацыі сваіх валютных рызык, калі ў кагосьці ёсць зберажэнні ў беларускіх рублях, то набыццё зараз замежнай валюты – гэта добрая ідэя.

Падрабязныя аргументы эксперта – у картках.

Еще новости

Поделиться