Камісія па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага перыяду
Абгрунтаванне неабходнасці стварэння
У адпаведнасці з п. 3.8. Статута, камісія Каардынацыйнай Рады ўпаўнаважваецца агульным складам Каардынацыйнай рады на выкананне задач па ўстаноўцы фактаў, выяўленні акалічнасцяў і атрыманні экспертных заключэнняў, патрэбных Каардынацыйнай радзе для адказнага і інфармаванага выканання яе мэт.
У адпаведнасці з Арт. 1 Статута, пералік мэтаў дзейнасці Каардынацыйнай рады уваходзіць:
- абмеркаванне важных для грамадства тэм, датычных усяго беларускага грамадства, уключаючы пытанні мірнага трансферу ўлады ў Беларусі, аднаўлення дэмакратычнай формы дзяржаўнага кіравання, рознабаковай ацэнкі сітуацыі ў краіне і дзеянняў органаў дзяржаўнай улады;
- разгляд, абмеркаванне, узгадненне і зацвярджэнне значных для грамадства пытанняў, што закранаюць інтарэсы беларускага грамадства, палітычных і грамадскіх суб'ектаў;
- узаемадзеянне з любымі палітычнымі і грамадскімі суб'ектамі Беларусі, уключаючы распрацоўку, абмеркаванне і зацвярджэнне стратэгічных прапаноў для Аб'яднанага пераходнага кабінета і іншых грамадскіх і палітычных суб'ектаў беларускага дэмакратычнага руху, у адпаведнасці з палажэннямі Мемарандума (пратакола) аб узаемадзеянні.
Мэты дзейнасці камісіі
Садзейнічанне Каардынацыйнай радзе ў выпрацоўцы рашэнняў адносна ключавых пытанняў пераходнага перыяду, а менавіта:
- распрацоўцы стратэгіі пераходнага перыяду;
- падрыхтоўцы, разгляду і зацьвярджэнню праектаў рэформаў (законаў);
- фармаванні стратэгіі стварэння кадравага рэзерву дзяржаўных служачых.
Задачы камісіі
- арганізацыя правядзення адкрытых і закрытых слуханняў, круглых сталоў, тэматычных сесій для выяўлення думак і пазіцый дэлагатаў Каардынацыйнай рады і запрошаных экспертаў па пытаннях аднесенных да сферы дзейнасці камісіі;
- высвятленне пазіцыі беларускіх грамадскіх і палітычных лідараў, ініцыятыў і арганізацый беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці;
- далучэнне да працы па дасягненні мэтаў камісіі прадстаўнікоў міжнародных і замежных структур, інстытутаў, органаў дзяржаўнага кіравання;
- садзейнічанне выпрацоўцы супольнай пазіцыі прадстаўнікоў структураў дэмакратычных сілаў, удзельнікаў пратакола аб узаемадзеянні, адносна пытанняў аднесеных да сферы дзейнасці камісіі;
- іншыя задачы і метады дзейнасці, якія не супярэчаць Статуту Каардынацыйнай рады і пратаколу аб узаемадзеянні.
Камісія мае права на вядзенне ўнутранай і вонкавай перапіскі, стварэння і накіравання запытаў на афіцыйным бланку камісіі Каардынацыйнай рады
Тэрміны паўнамоцтваў і справаздачнасць камісіі
Камісія ствараецца і дзейнічае на пастаяннай аснове на ўвесь перыяд дзейнасці Каардынацыйнай рады трэцяга склікання, падсправаздачна агульнаму сходу Каардынацыйнай рады ў адпаведнасці са статутам.
Дэлегат_ки
Накіраваць зварот
Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.