Мэта: стварэнне структуры, якая адказвае за захаванне правоў і законных інтарэсаў беларусаў у частцы забеспячэння іх сацыяльных гарантый на тэрыторыях фактычнага знаходжання

ПУБЛІЧНАЯ ПРАЦА

1. Праца з праблемамі беларусаў унутры краіны праз электронныя звароты. Збор інфармацыі, апрацоўка кейсаў, аналіз у разрэзе з дзейным заканадаўствам для выяўлення парушэнняў. Аказанне прававой і кансультатыўнай дапамогі.

2. Праца з праблемамі беларусаў за мяжой праз электронныя звароты і асабістыя прыёмы па наступных пытаннях: пенсіённае забеспячэнне, аказанне медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі ў сістэмах аховы здароўя па месцы пражывання, праблемы з прышчэпкамі дзяцей, праблемы з атрыманнем і прызнаннем статусу інваліднасці, іншыя пытанні.

3. Стварэнне медыка-сацыяльных рэабілітацыйных праграм для ветэранаў расійска-ўкраінскай вайны на нацыянальных узроўнях сістэм аховы здароўя па месцы пражывання.

4. Праца з праблемамі беларусаў за мяжой: нізкая інтэграцыя ў нацыянальныя сістэмы аховы здароўя беларусаў, у тым ліку і ўразлівых груп (людзей з інваліднасцю, палітвязняў і іх сем'яў, шматдзетных, адзінокіх бацькоў) беларусаў за мяжой.

5. Аналіз закона "Аб ахове здароўя" і ўнясенне прапаноў па паляпшэнні аказання паслуг для беларусаў унутры краіны.

6. Аналіз дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" (2021-2025), унясенне прапаноў па паляпшэнні сітуацыі.

7. Аналіз дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" (2021-2025), унясенне прапаноў па паляпшэнні сітуацыі.

8. Аналіз бюджэтаў на сацыяльную сферу, унясенне прапаноў па яго выкарыстанні

Алгарытмы працы:

1. Збор і аналіз зваротаў, фармаванне кейсаў па парушэннях, статыстычны аналіз. Падрыхтоўка  и адпраўка адказаў на звароты.

2. Апублічванне магчымых кейсаў, атрыманых дадзеных па рэалізацыі дзяржпраграм, нашы прапановы па фарматаванню работы праз інфармацыйныя платформы.

3. Аналіз дзяржаўных праграм, падрыхтоўка новага бачання функцыянавання.

Накіраванне зваротаў з прапановамі ў дзяржаўныя органы, апублікаванне і фіксацыя дзеянняў.

4. Правядзенне сустрэч з беларусамі.

5. Ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай фарміравання кантактаў і вырашэння існуючых пытанняў у сацыяльнай сферы.

ПЛАНЫ

1. Забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў беларускіх дзяцей у Літве праз пашырэнне магчымасцей атрымання школьнай адукацыі на роднай мове.

2. Папулярызацыя правоў беларускіх дзяцей праз адвакацыю і культурную дзейнасць.

3. Адвакацыя правоў беларускіх дзяцей праз узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі (ЮНІСЕФ) у частцы забяспячэння правоў дзяцей і моладзі са статусам палітвязні, якія адбываюць пакаранні ў пенітэнцыярнай сістэме ў Беларусі. 

4. Напісанне альтэрнатыўнага даклада аб выкананні Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі ААН "Аб правах людзей з інваліднасцю" Рэспублікай Беларусь.

5. Рэалізацыя 1 этапа праграмы "Здароўе жанчын у пенітэнцыянай сістэме Рэспублікі Беларусь». 

6. Стварэнне рэабілітацыйных праграм для ветэранаў расійска-украінскай вайны.

7. Праца па стварэнню алгарытмаў пенсійнага забеспячэння беларусаў за мяжой.

8. Праца па паляпшэнні існуючых праблемных момантаў у частцы забеспячэння медыцынскай і псіхалагічнай дапамогай у месцах пражывання беларусаў.

Накіраваць зварот

Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.

Thank you! Your submission has been received!
Oops! Something went wrong while submitting the form.
Пошта
Інфармацыйная падтрымка:
Прэс-служба:
press@rada.vision