Праўная камісія
Абгрунтаванне стварэння.
Праўная камісія неабходна для выпрацоўкі заканадаўчых прапаноў для:
- заканадаўчых улад,
- выканаўчых улад,
- рэгулятараў краін пражывання беларусаў
- Беларускіх дэмакратычных сілаў, у т.л . Аб’яднанага пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады.
- тлумачэнняў прымянення дзеючага заканадаўства у сферах, закранаючых інтэрэсы беларусаў,
Мэты праўнай камісіі
адвакацыя правоў беларусаў,
абарона ад дыскрымінацыі,
паляпшэнне прававога становішча беларусаў ў Беларусі і за яе межамі,
спрыянне стварэння ўмоў для будауніцтва прававой дзяржавы,
барацьба з парушэннямі правоў чалавека,
Напрамкі працы праўнай камісіі
- Заканадаўства аб прававым становішчы іншаземцаў, візавае заканадаўства,
- Памежнае заканадаўства, мытнае заканадаўства,
- Рэгуляцыя банкаўскай сферы,
- Заканадаўства ў сферы міжнародных эканамічных абмежаванняў і адказнасці,
- Прававое становішча палітычных зняволеных.
3) Метады працы
Праўная камісія плануе выпрацоўваць заканадаўчыя прапановы, запросы аб тлумачэнні заканадаўства, палітычныя і прававыя звароты, аналітычныя справаздачы.
У сваёй дзейнасці праўная камісія будзе звяртацца да заканадаўчых, выканаўчых улад, рэгулятараў па пытаннях прымянення і паляпшэння дзеючага заканадаўства у сферах, закранаючых інтэрэсы беларусаў.
Праўная камісія плануе ўзаемадзеянне з беларускімі палітычнымі структурамі, у т.л. Аб’яднаным пераходным кабінетам, офісам Святланы Ціханоўскай, Міжнароднай камісіяй Каардынацыйнай Рады.
Праўная камісія будзе прыцягваць да супрацы і кансультацый праваабарончыя арганізацыі, праўныя бюро, адвакатаў і экспертаў у галіне права на ўмовах pro bono і з умовамі кампенсацыі коштаў часу патрэбнага на праўную дапамогу і выдаткаў.
Паўнамоцтвы
Праўная камісія вядзе ўнутраную і знешнюю перапіску,
Накіроўвае запыты на афіцыйным бланку камісіі Каардынацыйнай рады,
Праўная камісія дае справаздачу аб сваей дзейнасці перад Агульным пасяджэнням альбо Нарадай фракцый. Справаздача адбываецца 1 раз ў квартал. Тэрмін адлічваецца ад першага дня месяца, наступнага за месяцам стварэння камісіі.
Тэрмін паўнамоцтваў абмежаваны тэрмінамі працы Каардынацыйнай рады 3 склікання.
Дэлегат_ки
Накіраваць зварот
Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.