“Тадэвуш Касцюшка, які прысвяціў сваё жыццё змаганню за свабоду Беларусі, Польшчы і Амерыкі, пісаў: “Першы крок для вызвалення ад рабства — адважыцца быць свабодным. Першы крок да перамогі — паверыць ва ўласную сілу”.

У 2020-м годзе беларусы заявілі пра сваё жаданне быць вольнымі людзьмі і паверылі ў сваю сілу. За гэта ўлада пачала са сваім народам сапраўдную вайну ў мірны час.  

Выпрабаванні, якія мы перажылі ў 2020-м годзе, зрабілі нас яшчэ мацней, а нашу веру ў перамогу — непахіснай.

2021-ы год стане годам перамогі беларускага народа.  У Беларусі будзе два святы перамогі — 1945-ы і 2021-ы!”.

Яшчэ навіны

Падзяліцца