Чым займаецца Каардынацыйная Рада? Расказвае Вольга Кавалькова

Апублікавана:
04.10.2020, 14:22

Вольга Кавалькова, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады расказвае пра актуальныя ініцыятывы КР, дзейнасці працоўных груп і пра тое, як падтрымаць Раду

Асноўныя тэзісы відэазвароту Вольгі Кавальковай.

Каардынацыйная Рада – гэта не Прэзідыум і не 70 сяброў Асноўнага складу. Гэта нават не 10 000, якія ўваходзяць у Пашыраны склад Рады. Каардынацыйная Рада, якой давяраюць як мінімум паўмільёна беларусаў – гэта ўсё мы!

Сябры Асноўнага складу Рады працягваюць прымаць рашэнні, згодна новаму рэгламенту, простай большасцю галасоў. Такім чынам рашэнні рады з’яўляюцца максімальнае дэмакратычнымі.

У апошнія тыдні мы разам працавалі над стварэннем новых працоўных груп і ініцыятыў. Сярод іх – Працоўная група па палітзняволеным, якая яднае розныя праекты па медыя, па юрыдычнай і міжнароднай падтрымцы палітвязняў. Працу працягвае і група падтрымкі бізнесу, якая стварыла Бот-памочнік «Мара» для атрымання інфармацыі пра віды дапамогі ахвяр гвалту ў Беларусі.

Фем група ўвесь час пашыраецца і запрашае ўсіх далучыцца да Тэлеграм-каналу, каб сачыць за навінамі групы. Яшчэ адна ініцыятыва – Прафсаюз Анлайн — пляцоўка Каардынацыйнай Рады, якая дапамагае працоўным калектывам рэалізаваць свае права на незалежныя прафесійныя з’яднанні.

Служба падтрымкі рэгіёнаў пры КР скіравана на інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку насельніцтва па розных кірунках, уключаючы пошук затрыманых, юрыдычную і псіхалагічную дапамогу пацярпелым.

Гэта толькі частка нашай дзейнасці, і мы запрашаем усіх беларусаў да нас далучыцца! Мы працягваем рухацца да новай Беларусі, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія правіць нам дзейная ўлада!

Помніце, мы ўжо перамаглі!

І мы працягваем замацоўваць, замацоўваць і замацоўваць нашу перамогу!

А героі гэтай перамогі — гэта кожны з вас!