Працоўныя групы
Фем група
Група працуе над тым, каб павялічыць прадстаўніцтва жанчын у Асноўным і Пашыраным складах КР, быць уплывовымі ў прыняцці рашэнняў унутры КР і працягнуць сваю дзейнасць пасля заканчэння працы КР як пераходнага органа.

Форма для сувязі з групай: forms.gle
Тэлеграм-канал: https://t.me/femgroupbelarus

Па адукацыі
Працоўная група па адукацыі створана для ацэнкі стану сістэмы адукацыі ў Беларусі. Задачы групы – гэта захаванне і развіццё чалавечага капіталу ў сітуацыі звальненняў і выключэння з сістэмы адукацыі па палітычных і ідэалагічных матывах; развіццё сістэмы грамадзянскай адукацыі і адукацыі дарослых, а таксама падтрымка развіцця альтэрнатыўных пляцовак і альтэрнатыўных адукацыйных ініцыятыў.
Працоўная група па адукацыі займаецца падрыхтоўкай неабходных кампанентаў адукацыйнай рэформы: абагульненне і аналіз існуючых напрацовак па рэформе адукацыі, перападрыхтоўка кадраў, распрацоўка новага зместу адукацыі, развіццё інфраструктуры адукацыі, уключаючы дыстанцыйнае і онлайн адукацыю, прапановы па зменах адукацыйнай палітыкі і заканадаўства.

Email для сувязі: [email protected]
Падрабязней
Прафсаюз ONLINE
Платформа для ўступлення ў незалежныя прафсаюзы, якая дапамагае працаўнікам прадпрыемстваў абараніць свае працоўныя правы, інфармуе аб магчымасцях атрымання дапамогі тых, хто аказаўся ў складанай жыццёвай сітуацыі і аб’ядноўвае розныя сацыяльныя групы.

Тэлефон: +375 29 914-21-72
E-mail: [email protected]

Падтрымка бізнесу
Група займаецца падтрымкай розных бізнес-ініцыятываў па дапамозе пацярпелым ад гвалту, а таксама па дапамозе ўсім тым, хто страціў працу або сышоў з дзяржслужбы і адкрыты да новых навыкаў і ведаў, новай прафесіі, а таксама мае патрэбу ў падтрымцы развіцця ўласнага бізнесу. Адной з задачаў дзейнасці групы з’яўляецца таксама фарміраванне пераліку пытанняў, датычных падтрымкі і развіцця прыватнага бізнесу Беларусі.

Пішыце на [email protected] з пазнакай "У ПГ па падтрымцы бізнесу" і кароткай інфармацыяй аб тым, чым вы можаце быць карысныя ў групе
Падрабязней
Падтрымка беларускай мовы і культуры
Працоўная група па падтрымцы беларускай мовы і культуры створана для падтрымкі ў рэалізацыі правоў беларускамоўных грамадзян; фіксацыі і дапамогі ў выпадках дыскрымінацыі па прыкмеце беларускай мовы, а таксама супрацьдзеяння спробам дыскрэдытацыі беларускай сімволікі і спадчыны ці расколу гармадства па гэтым пытанні.
Працоўная група ініцыявала стварэнне Адкрытага ліста дзеячаў і экспертаў у беларускай мове і культуры — bielmova-kultura.org
Мэйл для сувязі: [email protected]
ПадрабязнейРэгіянальная
Служба падтрымкі рэгіёнаў працуе паводле прынцыпу аднаго акна, аказваючы кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку людзям у рэгіёнах, а таксама дапамагаючы ў рэалізацыі ініцыятываў на месцах.
У тэлеграм-канале і інстаграме гэтай службы грамадзяне і сябры розных складоў КР могуць удзельнічаць у стварэнні медыйнага кантэнту (напісанне артыкулаў, стварэнне ілюстрацый, дапамога ў дызайне ды інш.).

Тэлеграм: @rks_support
Email: [email protected]

Па палітзняволеных і парушэннях правоў чалавека
Група створаная для каардынацыі дзеянняў розных праектаў, якія працуюць па пытанні палітзняволеных. Займаецца інфармаваннем, адвакатаваннем і дакументаваннем па тэме палітзняволеных і парушэнняў правоў чалавека. Працоўная група складаецца з праваабаронцаў, медыя-групы, міжнароднай юрыдычнай групы і творчай групы.

Пішыце на [email protected] з пазнакай "У ПГ па палітзняволеных" і з кароткай інфармацыяй аб тым, чым вы можаце быць карысныя ў групе
Падрабязней
Эканамічная
Аналіз эканамічных працэсаў у Беларусі; кансультаванне КР па пытаннях эканамічнага становішча і развіцця; прасоўванне аб’ектыўнай інфармацыі аб эканамічным развіцці Беларусі ў СМІ Беларусі і замежжа; кантакты з эканамічным істэблішментам Беларусі і ключавых міжнародных інстытутаў.

Пішыце на [email protected] з пазнакай "У Эканамічную ПГ" і кароткай інфармацыяй аб тым, чым вы можаце быць карысныя ў групе
Падрабязней
Хрысціянскае бачанне
Група аб’ядноўвае хрысціян, якія ўваходзяць у Каардынацыйную раду, з мэтай абмену інфармацыяй і аналізу працэсаў, якія адбываюцца ўнутры царкоўных супольнасцяў, дзейнасці рэлігійных арганізацый у сувязі з разгортваннем палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь, іх патэнцыялу ва ўрэгуляванні гэтага крызісу. У рамках групы абмяркоўваецца выкарыстанне хрысціянскага сацыяльнага вучэння ў сучаснай сітуацыі і канцэптуалізацыя бачання будучыні Беларусі як мірнай дэмакратычнай дзяржавы, у якой шануюцца правы чалавека, прынцыпы дзяржаўна-канфесійных адносінаў, а таксама роля цэркваў у станаўленні грамадзянскай супольнасці. Праводзіцца маніторынг парушэнняў правоў грамадзян і рэлігійных абшчынаў; акцыі салідарнасці; інфармаванне сусветнай хрысціянскай супольнасці аб падзеях у Беларусі.

Тэлеграм-канал: https://t.me/christianvision
Тэлеграм-бот для сувязі: https://t.me/christianvisionBot
Email: [email protected]

Ініцыятыва «КОТГС»
Ініцыятыва дапамагае арганізоўваць выбары ў калектыўныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС). Платформа інфармуе, як законна дзейнічаць з мэтай развіцця мясцовых ініцыятываў і ўступаць ва ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, баронячы свае інтарэсы.
Сайт: kotos.org
Тэлефон: +375 29 840 73 21
Тэлеграм-канал: @rksby2020
Тэлеграм-бот: @KotosBot
Email: [email protected]