Год пасля затрымання Віктара Бабарыкі

Апублікавана:
18.06.2021, 08:00

18 чэрвеня 2020-га гады ў Мінску затрымалі Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку. Віктар Дзмітрыевіч быў адным з тых, хто натхніў беларусаў і даў надзею на перамены. У дзень яго затрымання ў знак нязгоды беларусы зладзілі першы ў тым годзе ланцуг салідарнасці.

Каля 18:00 беларусы пачалі прыходзіць да філармоніі ў Мінску, дзе збіралі подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты. Ланцуг салідарнасці расцягнуўся амаль на 5 кіламетраў уздоўж праспекта Незалежнасці і пратрымаўся да позняга вечара. Аўтамабілі і аўтобусы, што ехалі міма, сігналілі ў знак падтрымкі. Тады мы дакладна зразумелі, што нас большасць!

Нашу сілу ўбачыла і дзеючая ўлада — таму Віктар, Эдуард і яшчэ амаль 500 палітзняволеных цяпер знаходзяцца ў турмах.

1 год – вялікі тэрмін для асобнага чалавечага жыцця. Увесь гэты год беларусы змагаюцца за свае правы і незалежнасць краіны. Калі Віктар Бабарыка высоўваўся ў кандыдаты ў прэзідэнты, ён ведаў, на што ішоў, — і ўсё адно вырашыў рызыкнуць многім, каб законна дамагчыся перамен. Віктар і Эдуард вернуцца зусім у іншую Беларусь.

Вы можаце падтрымаць іх лістом ці прыйсці на адно з судовых пасяджэнняў.

Гісторыі і адрасы для лістоў палітзняволеным – на сайце праекта штаба Віктара Бабарыкі politzek.me.