Іван Краўцоў працягне працаваць на пасадзе сакратара Каардынацыйнай рады

Апублікавана:
20.07.2024, 18:19

Па выніках галасавання, Іван Краўцоў атрымаў 68% галасоў, Святлана Шаціліна — 9%, Іван Паўлоўскі — 6%. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 4%, 11% устрымаліся. Усяго галасавала 66 дэлегатаў.

Паводле Статута, кіраўнік Сакратарыята не можа адначасова быць дэлегатам Каардынацыйнай рады.