Каардынацыйная рада ўводзіць пазіцыі Прадстаўнікоў
Таццяна Марыніч, Андрэй Курэйчык, Таццяна Хоміч і іншыя – сябры асноўнага складу КР вызначылі «адказных» па васьмі кірунках.
Спробы дэмакратычных сіл і міжнароднай супольнасці дамагчыся дыялогу з дзейнымі ўладамі пакуль не прывялі да поспеху. Замест прымірэння, на грамадзянскую супольнасць аказваюць беспрэцэдэнтны ціск. Сябры Каардынацыйнай рады, валанцёры сацыяльных праектаў, таварыствы, журналісты і актывісты падпадаюць рэпрэсіям.
Каардынацыйная рада — прызнаны беларусамі, Еўрапейскім Саюзам і ЗША як легітымны паважны орган, што аб’ядноўвае дэмакратычныя сілы, працуе ўсярэдзіне Беларусі і на міжнародным узроўні.
Для больш эфектыўнага функцыявання і з прычыны непрымання ідэі дыялогу з боку ўлад, Каардынацыйная рада ўводзіць пазіцыі Прадстаўнікоў па васьмі ключавых кірунках развіцця.
Прадстаўнікі КР выконваюць ролю сувязных звёнаў паміж міжнароднымі партнёрамі і нацыянальнымі актарамі ў асобных сферах, дапамагаюць наладжваць прафесійныя сувязі, рыхтуюць аналітычныя запіскі па сітуацыі ў сваёй вобласці, адвакатуюць тэмы сярод міжнародных структур, бяруць удзел у экспертных дыскусіях, супольна распрацоўваюць планы падтрымкі для пэўных сектараў.
Прадстаўнікі — гэта выбарная пазіцыя з мандатам на 6 месяцаў. Кандыдаты публічна прапануюць праграму, якую рэалізуюць у наступныя паўгода.
Сябры асноўнага складу Каардынацыйнай рады ўжо абралі прадстаўнікоў па васьмі кірунках:
- Бізнес і інавацыйная эканоміка — Таццяна Марыніч
- Усходняе партнёрства — Валер Мацкевіч
- Грамадзянская супольнасць — Андрэй Ягораў
- Культура — Андрэй Курэйчык
- Палітычныя зняволеныя — Таццяна Хоміч
- Развіццё чалавечага капіталу — Вольга Кавалькова
- Лічбавая трансфармацыя — Алекс Шкор
- Юрыспрудэнцыя — Міхал Кірылюк
- Спорт — Надзея Астапчук